Царква́ Усіх Святы́х — парафіяльны храм Царквы Пакістана, які знаходзіцца ў старым месцы Пешавара (Пакістан). Царква ўнікальная сваім падабенствам да ісламскай сарацынскай мячэці з мінарэтам і купалам. Адчынена 27 снежня 1883 года, на дзень Святога Яна.

Царква стала сумна вядомая пасля тэрарыстычнай атакі 22 верасня 2013 года. Два тэрарысты-камікадзэ забілі каля 90 чалавек і паранілі ад 120 да 150, узарваўшы выбухоўку перад будынкам царквы ў той час, калі там знаходзіліся каля 550 парафіян, якія атрымлівалі бясплатную ежу. Сярод загінулых было 37 дзяцей.

Адказнасць за выбух узяў на сябе Талібан.

Літаратура

Катэгорыя:Храмы Пакістана Катэгорыя:Англіканскія храмы Катэгорыя:Пешавар Катэгорыя:З’явіліся ў 1883 годзе