Адрыян Галаўня (1750—1831) — беларускі ўніяцкі дзеяч, грэка-каталіцкі біскуп.
Уступіў у Ордэн базыльянаў. 22 верасня 1809 прызначаны дапаможным біскупам віленскім, тытулярным біскупам аршанскім, а 10 студзеня 1811 быў пасвечаны на тытулярнага біскупа аршанскага. Хіратанію здзейсніў грэка-каталіцкі архібіскуп Рыгор Кахановіч у прысутнасці рымска-каталіцкіх біскупаў Якуба Дадэркі і Цыпрыяна Адынца. У 1818 прызначаны дапаможным біскупам мінскім. У 1828 выйшаў на пенсію.
Маці Францішка Багушэвіча — Канстанцыя, — родная пляменніца біскупа Адрыяна Галаўні. Патрыярх сучаснай беларускай літаратуры пісаў у вершы «Свая зямля»: «Былі уніяты калісьці дзяды».
Спасылкі Bishop Adrijan Holovnja (Holownia), O.S.B.M. † Лаўрэш Леанід. Грэка-каталіцкі епіскап Галаўня // Наша Слова. № 42 (1453), 16 кастрычніка 2019. // на pawet.net
Катэгорыя:Базыльяне Катэгорыя:Постаці беларускага ўсходняга каталіцтва Катэгорыя:біскупы віленскія Катэгорыя:Біскупы Мінскай дыяцэзіі