Сафлор фарбавальны (Cárthamus tinctórius) — від кветкавых раслін роду .
Батанічнае апісанне Аднагадовая травяністая расліна. Сцёблы вышынёй да 100 см (зрэдку вышэй), цвёрдыя, белаватыя, галінастыя. Лісце скурыстае, сядзячае, з шыпамі. Кветкі дробныя жоўтыя, аранжавыя, аранжава-чырвоныя, зрэдку белыя, сабраныя ў кошыкі дыяметрам да 4 см. Апыленне перакрыжаванае, пераважна пчоламі. Плод — рабрыстая сямянка.
Расліна не патрабавальная да якасці глебы, добра вытрымлівае засуху і нізкія тэмпературы. Вырошчваецца ў культуры, сустракаецца і як пустазелле.
Выкарыстанне Насенне сафлору фарбавальнага ўтрымлівае да 60 % алею, падобнага да сланечнікавага, якое выкарыстоўваецца ў ежу і ў тэхнічных мэтах. З пялёсткаў кветак атрымліваюць жоўты і чырвоны фарбавальнікі, якія выкарыстоўваць пры фарбаванні тканіны і ў якасці харчовага фарбавальніка. Кармавая расліна.
Гл. таксама Сафлоравы алей
Літаратура
Спасылкі
Сафлор на сайце Plantopedia.ru
Катэгорыя:Астравыя Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Алейныя культуры Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе