Паўднёвая Данія () — адміністрацыйная вобласць у Даніі, створаная 1 студзеня 2007 у рамках муніцыпальнай рэформы 2007 года, паводле якой традыцыйныя адміністрацыйныя адзінкі амты былі заменены на пяць буйных абласцей. У той жа час маленькія муніцыпалітэты былі аб'яднаны ў большыя па памеры адміністрацыйныя адзінкі. Вобласць уключае 22 муніцыпалітэта (камуны).
Размешчана ў паўднёвай частцы паўвострава Ютландыя, астравах Фюн, Лангелан, Эрэ і інш. Уключае тэрыторыю былых амтаў Фюн, Рыбэ і Паўднёвая Ютландыя.
Муніцыпалітэты thumb|left|390px|Адміністрацыйная карта рэгіёна Паўднёвая Данія Асенс (Assens) Білун (Billund) Ваен (Vejen) Вайле (Vejle) Вардэ (Varde) Кертэмінэ (Kerteminde) Кольдынг (Kolding) Лангелан (Langeland) Мідэльфарт (Middelfart) Норфюнс (Nordfyns) Нюбарг (Nyborg) Обенра (Aabenraa) Одэнсэ (Odense) Свенбарг (Svendborg) Сёнербарг (Sønderborg) Цёнер (Tønder) Фанё (Fanø) Фобарг-Мітфюн (Faaborg-Midtfyn) Фрэдэрысія (Fredericia) Хадэрслеў (Haderslev) Эро (Ærø) Эсб’ерг (Esbjerg)