Мурыны́ Малы́я (, ) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Відамлянскага сельсавета. Вёска ўваходзіць у ААТ «Відамлянскае»
Геаграфія Знаходзіцца на левым беразе ракі Лясная, за 700 м на захад ад аўтадарогі Брэст — Камянюкі (), за 6 км на паўднёвы захад ад Каменца, за 33 км на поўнач ад Брэста, за 33 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Жабінка на лініі Брэст — Баранавічы.
Гісторыя канец XIX ст.: вёска Мурыны Малыя ў Камянец-Літоўскай воласці Брэсцкага павета} Гродзенскай губерні Расійскай імперыі. 1897: паводле ў складзе Мурынскай сельскай грамады, 9 двароў, 57 жыхароў. 1921: у складзе Камянец-Літоўскай гміны Брэсцкага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі. 1923: 6 двароў, 26 жыхароў. 1939: ў складзе Брэсцкай вобласці БССР. 1940: вёска ў Відамлянскім сельсавеце Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, 13 двароў, 90 жыхароў. 1950: у складзе калгасу «30 год БССР». 1960: 50 жыхароў. 1961: у Камянецкім пассавецеРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 кастрычніка 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).. 1964: у Камянецкім сельсавецеРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).. 1970: 46 жыхароў, у калгасе імя Кірава. 1985: у Відамлянскім сельсавецеРешение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 15 апреля 1985 г. № 236 Об изменениях в административно-территориальном делении Каменецкого и Пинского районов.
Славутасці
У вёсцы знаходзілася Свята-Мікалаеўская царква, пабудаваная ў 1863 годзе. Была занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. У 2015 годзе разабраныНавіны праваслаўнай рэстаўрацыі, пасля адбудавана з новых матэрыялаў.
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура С. 65.
Спасылкі
Катэгорыя:Відамлянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Камянецкага раёна