Ука́ра () — востраў на поўдні возера Вікторыя. Уваходзіць у склад Танзаніі. Прыкладная плошча - 80 км². Насельніцтва (2012 г.) - каля 16 000 чал.evi.com

Геаграфія Востраў Укара знаходзіцца на поўдні возера Вікторыя ў 8,5 км на поўнач ад суседняга вострава Укерэвэ, у 555 км на паўночны захад ад Дадомы, у 884 км на паўночны захад ад Дар-эс-Салама. Даўжыня з захаду на ўсход - 10,77 км, шырыня з поўдню на поўнач - каля 10 км. Найбольшыя вышыня — 1133 м.Ukara Island (Ukaraisland) - Mara Region Carte (Plan) Востраў узнік ў выніку затаплення возерам Вікторыя нізкіх прыбярэжных частак сушы.

Клімат экватарыяльны са значнымі сутачным ваганням тэмператур. Так, у кастрычніку дзённая тэмпература можа ў сярэнім трымацца каля +28° C, а ў начы — +15,5° C. Найбольш вільготны месяц — красавік, найбольш сухі — ліпень.

Культура Назва Укара паходзіць ад племені кара (букара), якое здаўна насяляла востраў. Ужо ў пачатку XX ст. на ім жыло каля 17 тысяч чал. Кара практыкавалі даволі складаную сістэму земляробства, ладзілі тэрасіраваныя палі і займаліся ірыгацыяй, трымалі свойскую жывёлуIslands of Intensive Agriculture in Eastern Africa: Past & Present. Кожная сям'я кара будавала па дзве трысняговыя хаціны. У адной жылі людзі, у другой — жывёла, якая выкарыстоўвалася для абмену. Так, выкуп за жонку выплочвалі козамі — да дзесяці за адну жанчыну. Правадыры амукама падпарадкоўвалі абшчыннікаў праз пазыку малаком.

Рамёствы не былі распаўсюджаны. Адзіным вядомым карысным выкапнем на востраве была гліна. З яе рабілі жалейкі, а кераміку здабывалі ў іншых месцах праз абмен на прадукты сельскай гаспадаркіBukara.

Агульнага дзяржаўнага ўтварэння не мелася. Грамадства падзялялася на буйныя патрылінейныя роды, на чале якіх стаялі спадчынныя правадыры. На Укары да сярэдзіны XX ст. існаваў звычай утаплення нованароджаных блізнят і хворых дзяцей.

Еўрапейцы ўпершыню трапілі на Укару ў 1875 г. У 1890 г. востраў быў фармальна падпарадкаваны Германіі. На ім была адчынена гандлёвая станцыя. Сітуацыя мала змянілася пасля таго, як пасля I Сусветнай вайны Укару падпарадкавалі брытанцы. У 1964 г. Укара ўвайшла ў склад Танзаніі.

У наш час кара працягваюць займацца пераважна сельскай гаспадаркай. Асноўныя культуры — бананы і бавоўна. Для ўнутранага ўжывання вырошчваюць проса. Важным заняткам жыхароў прыбярэжных вёсак з'яўляецца рыбалоўства. Аднымі з найбольш славутых мясцін Укары застаюцца "палац" правадыра Матабы на ўсходзе востраваThe Chief’s palace і "танцуючы камень"The Dancing stone in traditional Ukara, скала, каля якой у мінулым забівалі блізнят і хворых дзяцей.

Інфраструктура На востраве Укара працуе ўсяго толькі 1 аўтамабіль. Значная частка гаспадарак не мае электрычнасці. Дзейнічае сталая паромная пераправа на суседні востраў Укерэвэ.

Катэгорыя:Астравы Танзаніі Укара