Эрнст Юліус Хэнель (; , — , ) — нямецкі скульптар, прафесар Дрэздэнскай акадэміі мастацтваў.
Біяграфія Хэнель вывучаў архітэктуру ў Мастацкай акадэміі Дрэздэна. У 1826 годзе пераязджае ў Мюнхен, дзе да 1831 вучыцца ў мясцовай Акадэміі вытанчаных мастацтваў, спачатку на архітэктара, затым — на скульптара. У 1831 годзе Хэнель прыязджае ў Рым, у 1831 ён разам з Готфрыдам Земперам наведвае Фларэнцыю. У 1835—1838 гадах Хэнель жыве ў Мюнхене, затым ён быў закліканы Г. Земперам у Дрэздэн і атрымаў ад таго замову на шэраг скульптур для новай дрэздэнскай Оперы. У 1845 годзе Хэнель адлівае для горада Бона статую Людвіга ван Бетховена. У 1846 годзе, да 500-гадовага юбілею Карлава ўніверсітэта ў Празе — чатырохметровую статую імператара Карла IV. У 1848 годзе Эрнст Хэнель становіцца прафесарам Дрэздэнскай Акадэміі мастацтваў і, як і Эрнст Рытшэль, быў ганараваны неафіцыйным тытулам «Заснавальніка дрэздэнскай школы скульптуры другой паловы XIX стагоддзя». Адным з вучняў Э. Хэнеля быў Іаганес Шылінг.
Э. Хэнель працаваў у Дрэздэне і стварыў для Галерэі старых майстроў шматлікія рэльефы, а таксама 6 фігур з пясчаніку — Аляксандра Македонскага, Лісіпа, Мікеланджэла, Дантэ, Рафаэля і Петэра фон Карнеліуса. Са статуі Рафаэля майстар зрабіў копіі па замовах берлінскай Нацыянальнай галерэі і лейпцыгскага Музея выяўленчых мастацтваў. У 1867 годзе скульптар стварае статую саксонскага караля Фрыдрыха Аўгуста II.
У 1859 годзе Э. Ю. Хэнель становіцца ганаровым доктарам Лейпцыгскага ўніверсітэта, у кастрычніку 1863 — ганаровым грамадзянінам Дрэздэна.
Галоўную цікавасць для Э. Хэнеля ўяўляла партрэтная пластыка. Яго статуі дэманструюць відавочную ідэалізацыю сваіх герояў у духу антычнай традыцыі.
Выбраныя творы 1839: Скульптуры для Дрэздэнскай оперы 1845: Статуя Людвіга ван Бетховена ў Боне 1846: Статуя імператара Карла IV у Празе 1867: Статуя караля Саксоніі Фрыдрыха Аўгуста II у Дрэздэне 1867: Конная статуя Карла Філіпа, князя Шварцэнберга ў Вене 1871: Статуя пісьменніка Тэадора Кёрнера 1874: Конная статуя Фрыдрыха Вільгельма, герцага Браўншвайг-Люнебургскага 1874: Памятная дошка пісьменніку Людвігу Ціку ў Дрэздэне 1883: Помнік Готфрыду Вільгельму Лейбніцу ў Лейпцыгу Статуі Пегаса для Венскай оперы
Літаратура Hähnel, Ernst Julius. In: Volker Klimpel: Berühmte Dresdner. Hellerau-Verlag, Dresden 2002, ISBN 3-910184-85-5, S. 61. U. Thieme, F. Becker (Begr.): Allgemeines Lexikon der Bildenden Künste von der Antike bis zur Gegenwart. Bd. 15, S. 427—428.
Спасылкі
Катэгорыя:Скульптары Германіі Катэгорыя:Скульптары XIX стагоддзя Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ Германіі Катэгорыя:Ганаровыя дактары Лейпцыгскага ўніверсітэта Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Дрэздэна