Мікалай Мікалаевіч Халезін (, , БССР) — беларускі журналіст і сцэнарыст, мастацкі кіраўнік «Свабоднага тэатра». Кавалер Ордэна Брытанскай імперыі.
Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і спевака Мінскай філармонііОттенки времени. Веселый Ярик. Пасля заканчэння школы служыў у войску ў авіяцыі. У 1984 паступіў на эканамічны факультэт Інстытута народнай гаспадаркі, але пасля трэцяга курсу кінуў вучобу, каб заняцца творчасцюhttp://www.svaboda.org/content/article/754102.html.
Працаваў журналістам у газетах «Имя», «Наша свабода»http://www.belgazeta.by/20050110.1/320013072/ , быў намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Навіны», адным з членаў арганізацыйнага камітэта грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя'97».
Быў стваральнікам і мастацкім кіраўніком цэнтра сучаснага мастацтва «VITA NOVA».
У 2005 г. Халезін разам з сваёй жонкай Наталляй Калядой заснавалі «Свабодны тэатр», які атрымаў шырокую вядомасць у Беларусі і замежжы.
Мікалай Халезін — аўтар шматлікіх п’есаў, перакладзеных на многія мовы свету, уладальнік шэрагу прэстыжных міжнародных культурніцкіх прэмій і прызоў на драматургічных конкурсах у розных краінах светуhttp://old.euroradio.fm/by/1143/experts/44728/ .
Узнагароды і прэміі Лаўрэат прэміі «Люблю Беларусь» (2010). Кавалер Ордэна Брытанскай імперыі (2023)Birthday Honours List 2023 PM List Transparency DataМікалай Халезін і Наталля Каляда ўдастоеныя звання Ордэна Брытанскай імперыі. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (24 снежня 2024).
Крыніцы
Спасылкі Блог Мікалая Халезіна
Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Блогеры Беларусі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Члены фракцыі Еўрапейскі выбар