Сокер Сіці (), таксама вядомы пад назвай FNB Stadium — футбольны стадыён у горадзе Яганэсбург умяшчальнасцю 94 700 гледачоў. Буйнейшы стадыён на тэрыторыі Афрыкі. На стадыёне праходзіў фінал Чэмпіянату свету па футболе 2010 года.
Гісторыя Будаўніцтва стадыёна пачалася ў 1986 годзе і ў1989 годзе Сокер Сіці быў адкрыты. У 2009 годзе, у рамках падрыхтоўкі да фінальнай стадыі Чэмпіянату свету па футболе 2010 года, быў кардынальна мадэрнізаваны.
Сокер Сіці размешчаны на паўднёва-заходняй ускраіне Яганэсбурга — Саўэта.
Спасылкі
Афіцыйны сайт стадыёну
Катэгорыя:Футбольныя стадыёны Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Катэгорыя:Яганэсбург Катэгорыя:Чэмпіянат свету па футболе 2010