Спайс ( — прыправа) — сінтэтычны курыльны наркотык на аснове , што выклікае галюцынацыі, залежнасць, ломку і псіхоз. Валодае псіхаактыўным дзеяннем, аналагічным дзеянню марыхуаны. Ужыванне вядзе да выпадзення валасоў і дакучлівых думак пра самагубства.

У наш час сінтэтычныя канабіноіды, якія з’яўляюцца актыўнымі рэчывамі спайсу, забаронены ў Расіі, ЗША і шматлікіх краінах Еўрапейскага саюза. У Беларусі трапіў у пералік забароненых да ўжывання і распаўсюджвання пад пагрозай зняволення 1 студзеня 2010 года.

Літаратура

Катэгорыя:Канабіноіды Катэгорыя:Курэнне Катэгорыя:Галюцынагены Катэгорыя:Наркотыкі