XIX чэмпіянат свету па футболе (12.6-13.7.2014, Бразілія). У фінальнай стадыі прымалі ўдзел 32 каманды, якія спачатку сустракаліся ў групавых матчах, каб вызначыць 16 лепшых, а потым адыгралі адзін супраць аднаго ў стыкавых матчах да фіналу.

Гаспадар турніра

У сувязі з прынцыпам ратацыі кантынентаў для чэмпіянатаў свету, першынство 2014 павінна было прайсці ў Паўднёвай Амерыцы, і Бразілія была адзіным кандыдатам. Усе іншыя амерыканскія краіны ў 2003 годзе пагадзіліся падтрымаць кандыдатуру Бразіліі. Хоць некаторыя спробы паспрачацца з Бразіліяй выказвала Калумбія, але яе кандыдатура адразу ж была адвергнута як несур'ёзная, асабліва з улікам таго, што ў 1986 годзе Калумбія ўжо павінна была прымаць чэмпіянат свету, але не змагла выканаць сваіх абавязацельстваў, і турнір у другі раз паспяхова правяла Мексіка.

Бразілія стала пятай краінай, якая прыняла чэмпіянат свету ў другі раз (пасля Мексікі, Італіі, Францыі і Германіі). Раней чэмпіянат свету быў праведзены тут у 1950. Чэмпіянат свету прайшоў у Паўднёвай Амерыцы ўпершыню пасля 1978, таксама гэты чэмпіянат упершыню стаў другім запар за межамі Еўропы.

Прызавыя грошы

Прызавы фонд вырас на 37 % у параўнанні з першынством свету ў 2010 годзе — і склаў $576 млн, тады як у 2010 годзе быў роўны $420 млнFIFA launches 2014 FIFA World Cup Legacy Trust .

Пераможца чэмпіянату свету атрымаў $35 млн, у той час як уладальнік другога месца зарабіў $25 млн, а бронзавы прызёр — $22 млн. Зборная, якая заняла чацвёртае месца, атрымала $20 млн. Удзельнікі чвэрцьфінальнай стадыі зарабілі па $14 млн. Каманды, якія дасягнулі 1/8 фіналу, атрымалі па $9 млн, а зборныя, якія завяршылі барацьбу на групавым этапе, папоўнілі сваю казну на $8 млн кожная Пераможца чэмпіянату свету — 2014 атрымае $ 35 млн .

$35 млн — Чэмпіён $25 млн — Фіналіст $22 млн — 3-е месца $20 млн — 4-е месца $14 млн — 1/4 фінала $9 млн — 1/8 фінала $8 млн — Групавы этап

Эмблема турніру

Афіцыйная эмблема турніру была прадстаўлена 8 ліпеня 2010 года на цырымоніі ў Яганэсбург падчас правядзення чэмпіянату свету 2010 года. Эмблема была абраная камісіяй, у якую ўваходзілі архітэктар Оскар Німеер, дызайнер Ханс Донэр, мадэль Жызэль Бюндхен, пісьменнік Паўла Каэльё, бразільская спявачка Івета Сангалу, старшыня аргкамітэта ЧС-2014 Рыкарда Тэйшэйра і генеральны сакратар ФІФА Жэром Вальк. Пераможцам стала эмблема «Натхненне» (), распрацаваная бразільскім агенцтвам AfricaJourney to Brazil 2014 begins Brazil 2014 taking shape .

Афіцыйны мяч турніру

Генеральны сакратар ФІФА Жэром Вальк абвясціў, што па выніках галасавання заўзятараў афіцыйны мяч Чэмпіяната свету 2014 ад Adidas атрымаў назву BrazucaАфіцыйны мяч атрымаў назву «Бразука».

Назва Назва мяча была абвешчана 2 верасня 2012 года. Яна абрана ў ходзе галасавання, у якім удзельнічала больш за мільён бразільцаўAdidas Brazuca — Назва афіцыйнага мяча выбрана бразільскімі заўзятарамі . Усяго на выбар былі прапанавана тры назвы: Brazuca (77,8 % галасоў Nome da bola da Copa é escolhido pela primeira vez por torcedores: Brazuca), Carnavalesca (14,6 % галасоў da bola da Copa é escolhido pela primeira vez por torcedores: Brazuca) і Bossa Nova (7,6 % галасоў ). Гэта першы ў гісторыі вопыт, калі назву мяча для чэмпіянату свету па футболе выбралі самі фанаты . Словам brazuca бразільцы называюць саміх сябе (бразільцаў). Гэта нефармальны, добразычлівы і пазітыўны выраз з некаторай доляй патрыятызму.Вrazuca

Канструкцыя

Крой мяча — моцна скрыўлены куб. Іншымі словамі, у ім усяго 6 дэталяў, 12 швоў і 8 кропак сучлянення — але швы ідуць не па рэбрах куба, а па складанай крывой. Гэта мусіць забяспечыць належную аэрадынаміку (тое, чаго не хапала Jabulani і было выпраўлена ў Tango 12) і выдатна круглую форму. Камера зроблена з натуральнага каўчуку, а пакрыццё больш нагадвае Finale 13 (мяч Лігі Чэмпіёнаў).

Турнірны мяч павінен каштаваць каля $ 160.

Каманды-ўдзельніцы

У фінальным турніры чэмпіянату свету 2014 года прынялі ўдзел 32 каманды (Бразілія як гаспадыня спаборніцтваў і 31 каманда, якая прайшла адборачны турнір).

У фінальную стадыю прабіліся ўсе 8 каманд, якія калі-небудзь раней заваёўвалі званне чэмпіёнаў свету па футболе (з моманту пачатку правядзення гэтага турніру). А зборная Босніі і Герцагавіны прыняла ўдзел у фінальным турніры чэмпіянату свету ўпершыню.

З краін, якія не прабіліся на чэмпіянат свету, найвышэйшы рэйтынг мелі зборная Украіны — 16 месца, Даніі — 23 месца, Славеніі — 25. Пры гэтым найніжэйшы рэйтынг з удзельнікаў мундыаля у зборных: Аўстраліі (62), Паўднёвай Карэі (57) і Камеруна (56).

АФК (4) Аўстралія Японія Іран Паўднёвая Карэя КАФ (5) Алжыр Камерун Кот-д'Івуар Гана Нігерыя КФА (0)КАНКАКАФ (4) Коста-Рыка Гандурас Мексіка ЗША КАНМЕБОЛ (6) Аргенціна Бразілія Эквадор Уругвай Чылі КалумбіяУЕФА (13) Англія Бельгія Боснія і Герцагавіна Германія Грэцыя Іспанія Італія Нідэрланды Партугалія Расія Францыя Харватыя Швейцарыя

Адборачны турнір

Адборачны турнір чэмпіянату свету 2014 пачаўся 15 чэрвеня 2011 і завяршыўся 20 лістапада 2013 FIFA.com — Financial report presented , Brazil 2014 slots & host countries decided .

Еўропа (УЕФА)

У фінальны турнір выйшлі 13 каманд.

53 зборныя былі разбіты на дзевяць груп: восем груп па шэсць каманд і адну з пяццю зборнымі.

Пераможцы дзевяці груп выйшлі напрамую ў фінальную стадыю. Восем уладальнікаў другіх месцаў з лепшымі паказчыкамі прынялі ўдзел у спараных стыкавых матчах, якія вызначылі яшчэ чатырох удзельнікаў фінальнага турніру. Боснія і Герцагавіна ўпершыню ў сваёй гісторыі прабілася ў фінальную частку чэмпіянату свету ці Еўропы, перамогшы ў групе G.

Паўднёвая Амерыка (КОНМЕБОЛ)

У турніры ўдзельнічалі 9 зборных, у фінальны турнір наўпрост выйшлі чатыры каманды — Аргенціна, Калумбія, Чылі і Эквадор.

Зборная Уругвая якая заняла пятае месца ў турніры таксама прайшла на чэмпіянат свету пасля таго, як прыняла ўдзел у 2 міжкантынентальных стыкавых матчах са зборнай Іарданіі, якая заняла пятае месца ў АФК, і перамагла яе.

Афрыка (КАФ)

У турніры ўдзельнічалі 52 зборных. З іх у фінальны турнір выйшлі пяць каманд — Нігерыя, Кот-д'Івуар, Камерун, Гана і Алжыр.

Паўночная Амерыка (КОНКАКАФ)

У турніры ўдзельнічалі 35 зборных, з іх у фінальны турнір наўпрост выйшлі тры каманды — ЗША, Коста-Рыка і Гандурас. Чацвёртая каманда, Мексіка, таксама прайшла — яна ўдзельнічала ў міжкантынентальных стыкавых матчах з пераможцам адборачнага турніру зоны ОФК, Новай Зеландыяй. Мексіка стала пераможцам і кваліфікавалася на чэмпіянат свету.

Азія (АФК)

У турніры ўдзельнічалі 43 зборных, з іх у фінальны турнір выйшлі чатыры каманды — Японія, Аўстралія, Іран і Рэспубліка Карэя. Зборная Іарданіі якая заняла пятае месца (пасля перамогі ў кантынентальных стыкавых матчах супраць зборнай Узбекістана) ўдзельнічала ў міжкантынентальных стыкавых матчах са зборнай Уругвая, якая заняла пятае месца ў КОНМЕБОЛ, і саступіла ёй.

Акіянія (ОФК)

У турніры ўдзельнічалі 11 зборных. Пераможца турніру, зборная Новай Зеландыі, удзельнічала ў міжкантынентальных стыкавых матчах са зборнай Мексікі, якая заняла чацвёртае месца ў КОНКАКАФ. Новая Зеландыя саступіла Мексіцы і не кваліфікавалася на чэмпіянат свету.

Міжкантынентальныя стыкавыя матчы Па 2 стыкавых матчы праходзілі паміж чацвёртай зборнай КОНКАКАФ (Мексіка) і пераможцам зоны ОФК (Новая Зеландыя), а таксама паміж пятай зборнай КОНМЕБОЛ (Уругвай) і пятай зборнай АФК (Іарданія).

У фінальны турнір выйшлі пераможцы — Мексіка і Уругвай.

Стадыёны

БразіліяБелу-АрызонтыБразіліаКуябаКурыцібаМінэйранНацыянальны стадыёнАрэна ПантаналАрэна БайшадаУмяшчальнасць: 58,259Умяшчальнасць: 69,432Умяшчальнасць: 39,859Умяшчальнасць: 38,533 ФарталезаМанаусКастэланАмазоніяУмяшчальнасць: 60,348Умяшчальнасць: 39,118 НаталПорту-АлегрыАрэна дас ДунасБейра-РыаУмяшчальнасць: 38,958Умяшчальнасць: 42,991 РэсіфіРыа-дэ-ЖанэйраСальвадорСан-ПаўлуАрэна ПернамбукуМараканаФонтэ-НоваАрэна КарынтыянсУмяшчальнасць: 42,583Умяшчальнасць: 74,689Умяшчальнасць: 51,708Умяшчальнасць: 61,606«Арэна Карынтыянс» да ЧС гатовая!

<noinclude>

Суддзі Спіс суддзяў, зацверджаны ФІФА для абслугоўвання матчаў чэмпіянату свету.trios and support duos appointed for 2014 FIFA World Cup & Assistant referees for the 2014 FIFA World Cup :

АФК Бенджамін Уільямс (Аўстралія) Абдула Шукрала (Бахрэйн) Раўшан Ірматаў (Узбекістан) Юіці Нісімура (Японія)

КАНКАКАФ Марка Радрыгес (Мексіка) Хаэль Агілар (Сальвадор) Марк Гэйгер (ЗША)

КАНМЕБОЛ Нестар Пітана (Аргенціна) Сандра Рычы (Бразілія) Вільмар Рольдан (Калумбія) Энрыке Осэс (Чылі) Карлас Вера (Эквадор)

КФА Пітэр О'Ліры (Новая Зеландыя)

КАФ Джамель Аймудзі (Алжыр) Бакары Папа Гасама (Гамбія) Нумандзіез Дуэ (Кот-д'Івуар)

УЕФА Говард Уэб (Англія) Фелікс Брых (Германія) Б'ёрн Койперс (Нідэрланды) Нікола Рыцолі (Італія) Карлас Веласка Карбальё (Іспанія) Педру Праэнса (Партугалія) Міларад Мажыч (Сербія) Джунейт Чакыр (Турцыя) Юнас Эрыксан (Швецыя)

Cудзейства 20 чэрвеня 2014 ФІФА абвясціла аб адхіленні памочніка суддзі з Калумбіі, Умбэрта Клавіхо, ад далейшага судзейства на чэмпіянаце FIFA drops linesman who ruled out Mexico 'goals' . У матчы групы А паміж Мексікай і Камерунам Клавіхо выклікаў рэзкую крытыку свайго судзейства, спрэчна не залічылі два галы Мексікі ў вароты Камеруна Mexico’s disallowed goals add to World Cup’s incompetent officiating.

Склады

Галоўныя трэнеры

Футбалісты, няздолеўшыя прыняць удзел у ЧС-2014 Шэраг вядучых гульцоў розных зборных атрымалі траўмы, якія не дазволілі ім прыняць актыўны ўдзел у чэмпіянаце свету. У іх лік уваходзяць:

Стыў МандандаМесца Манданда ў заяўцы зборнай Францыі на ЧС-2014 зойме Руф'е — Алімпік Франк РыберыФранк Рибери не поедет на ЧМ-2014 Франк Рыберы і Клеман Грэнье прапусцяць ЧС-2014 з-за траўмаў — Баварыя Ларс БендэрГермания потеряла полузащитника перед стартом чемпионата мира — Баер 04 Ілкай ГюндаганГюндоган пропустит чемпионат мира — Барусія Марка РойсРойс пропустит Чемпионат Мира — Барусія Крысціян БентэкеКристиан Бентеке пропустит Чемпионат мира в Бразилии — Астан Віла Іван СтрынічСтринич из-за травмы не поедет на чемпионат мира — Дняпро Т’ягу АлькантараЧМ-2014. Тьяго Алькантара пропустит мундиаль — Баварыя Віктар ВальдэсЧМ-2014. Виктор Вальдес пропустит чемпионат мира — Барселона Тэа УолкатТео Уолкотт пропустит чемпионат мира — Арсенал Сцюард ХолдэнI'll be on the plane to Brazil! Bolton midfielder Holden promises USA boss Klinsmann he'll be fit for World Cup spot — Болтан Уондэрэрс

Браян АўедаФутболист «Эвертона» и сборной Коста-Рики Овьедо заявил, что не сыграет на ЧМ — Эвертан Альвара СаборыаCosta Rica striker Álvaro Saborío will miss World Cup with foot injury — Рэал Солт-Лэйк Кевін СтротманЧМ-2014. Кевин Стротман пропустит мундиаль — Рома Рафаэль ван дэр Варт — Гамбург Рыкарда МанталіваМонтоливо пропустит чемпионат мира — Мілан Радамель ФалькааЧМ-2014. Мундиаль пройдет без Радамеля Фалькао — Манака Раман ШырокаўШироков не полетит в Бразилию — Зеніт Луіс МонтэсMexico defeats Ecuador in friendly, loses Montes for World Cup in process — Леон Сегунда КасцільяEcuador's Segundo Castillo out of World Cup — Аль-Хіляль Арнольд Перальта{Peralta out for Honduras with thigh injury — Рэйнджэрс

Фінальны турнір

Лёсаванне

Групавы этап

Група А

Група В

Група С

Група D

Група Е

Група F

Група G

Група Н

Плэй-оф

1/8 фінала

1/4 фінала

1/2 фінала

Матч за бронзу

Фінал

Статыстыка

Бамбардзіры 6 галоў Хамес Радрыгес

5 галоў Томас Мюлер

4 галы Ліянель Месі Неймар Робін ван Персі

3 галы Андрэ Шурле Ар’ен Робен Карым Бензема Энер Валенсія Джэрдан Шакіры

2 галы Абдэльмумен Джабу Іслам Слімані Цім Кэхіл Давід Луіс Аскар Андрэ Аю Асамоа Г'ян Матс Хумельс Міраслаў Клозэ Тоні Кроас Клінт Дэмпсі Джэксан Марцінес Браян Руіс Вілфрэд Бані Жэрвінью Ахмед Муса Мемфіс Дэпай Луіс Суарэс Іван Перышыч Марыа Манджукіч Алексіс Санчэс

1 гол Рафік Халіш Сафіян Фегулі Ясім Брахімі Дэніел Старыдж Уэйн Руні Анхель Дзі Марыя Гансала Ігуаін