Карл Эдуа́рд Вільге́льм Гро́нер (; 22 лістапада 1867, — 3 мая 1939, Борнштэт, цяпер у складзе Патсдама) — нямецкі дзяржаўны і ваенны дзеяч.
З 1884 года служыў у вюртэмбергскай арміі, у 1893—1897 года наведваў Ваенную акадэмію, затым на службе ў Генеральным штабе (1899), з 1912 года — начальнік аддзела чыгунак. Падчас Першай сусветнай вайны зрабіў ваенную кар’еру, з кастрычніка 1918 года змяніў Эрыха Людэндорфа на пасадзе першага генерал-кватэрмайстара. Заключыўшы пагадненне з Фрыдрыхам Эбертам, змагаўся з развіццём рэвалюцыі ў Германіі. У 1920—1923 гадах міністр шляхоў зносін, у 1928—1932 гадах міністр абароны, у 1931—1932 гадах міністр унутраных спраў, затым у адстаўцы.
Літаратура «Грёнер Вильгельм», БСЭ, 3-е издание.
Спасылкі
Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Германіі Катэгорыя:Міністры абароны Германіі Катэгорыя:Міністры транспарту Германіі Катэгорыя:Военачальнікі Германіі Катэгорыя:Военачальнікі Першай сусветнай вайны (Германія)