Даніэль Бомберг (; ) — яўрэйскі першадрукар эпохі Рэнесансу.

Біяграфія Паводле паходжання — галандзец з каталіцкай сям’і, яго сваякі пераехалі ў Антверпен з Харлема, яны займаліся гандлем тканін, пераважна, з Італіяй. Яго бацька — Карнеліус ван Бомберген — меў пэўны вопыт у друкарскай справе і ў 1496 годзе ўдзельнічаў у выданні першага Антверпенскага брэвіярыя, які быў надрукаваны ў Венецыі. Ён аддаў сына на навучанне ў Лувенскі ўніверсітэт, пасля яго заканчэння Даніэль у 1516 годзе сам перабраўся ў Венецыю. Іўрытам і яўрэйскай літаратурай ён зацікавіўся, навучаючыся ў Фелікса Працкага — хрышчонага яўрэя.

У Венецыі ён стварыў усе свае знакамітыя друкаваныя працы на іўрыце — усяго каля 230. Ім рухалі, перш за ўсё, фінансавыя меркаванні — у Італію перабіралася мноства яўрэяў з Іспаніі і Партугаліі, якія мелі патрэбу ў рэлігійнай літаратуры. Першае яго вядомае выданне — рабіністычная Біблія з каментарыямі «Мікраёт Гедалот» (1516—1517). У 1524—1525 гадах у свет выйшла «Вялікая Біблія Бомберга», заснаваная на масарэцкім тэксце Аарона бен Ашэра, які ў сваю чаргу быў заснаваны на аўтарытэце Майманіда. Паралельна Бомберг быў рэдактарам і выдаўцом поўнага 12-томнага выдання Талмуда (першае выданне 1520—1523 гадоў, другое завершана ў 1531 годзе), заклаўшы стандарт выданняў рэлігійнай літаратуры на іўрыце. Дагэтуль любое выданне Талмуда выкарыстоўвае разбіццё на старонкіЗ часу Бромберга, талмудысцкія спасылкі традыцыйна будуюцца як «Трактат, нумар ліста+бок ліста» па гэтым выданні (напрыклад, «Брахат, 40а»). Таму пазнейшыя выданні Талмуда строга паўтараюць бромбергаўскае разбіццё тэксту на старонкі і іх нумарацыю. «Танах. Эпоха танаим и амораим, эпоха геоним. Талмуд.» па выданні Бомберга. Доўгі час гэта было адзінае выданне, свабоднае ад цэнзурных уставак і выняткаў. Гэта выданне атрымала ўхваленне Папы Рымскага Льва X, акрамя таго, Бомберг не пераследваўся ўладамі і інквізіцыяй, якая знішчала працы яўрэйскіх друкароў. Карыстаючыся павагай сярод яўрэйскай абшчыны Італіі, дзе пражывала большасць чытачоў яго выданняў, Бомберг у 1549 годзе вярнуўся ў Фландрыю, дзе і сканаў праз чатыры гады.

Пасля смерці Бомберга, яго спадчыннікі прадалі яўрэйскія друкарскія шрыфты Х. Плантэну, яны выкарыстоўваліся пры выданні «Бібліі Паліглоты».

Крыніцы

Літаратура H.D.L. VERVLIET, Daniel van Bomberghen in het Nationaal Biografisch Woordenboek, deel 1, kol. 219—221, Brussel, 1964 J.-J. THONISSEN, Daniel Bomberg in de Biographie Nationale, deel 2, kol. 666—667, Brussel, 1868 Karl Steiff: Bomberg, Daniel. In: Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 47, Duncker & Humblot, Leipzig 1903, S. 95-97. A. M. Haberman, The printer Daniel Bomberg and the list of books published by his press, Safed-Tel Aviv 1978 Friedrich Wilhelm Bautz: Bomberg, Daniel. In: Biographisch-Bibliographisches Kirchenlexikon (BBKL). Band 4, Bautz, Herzberg 1992, ISBN 3-88309-038-7, Sp. 677—678.

Спасылкі Біблія Бомберга на сайце Бібліятэкі Кангрэса ЗША Артыкул Моці Мерынгер

Спіс выданняў Бомберга

Катэгорыя:Першадрукары