14 і 28 мая 1995 года прайшлі выбары дэпутатаў у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь XIII склікання. Старшынёй ВС быў абраны лідар аграрнай партыі Сямён Шарэцкі.

Выбарчая сістэма Выбары праводзіліся па новаму выбарчаму закону, які быў прыняты ў лістападзе 1994 г. Дзякуючы яму палітычныя партыі атрымалі права вылучаць кандыдатаў ва выбарчых акругах, калі яны мелі там пярвічныя партыйныя арганізацыі. Колькасць дэпутацкіх мандатаў была скарочана да 260.

Гісторыя 14 мая 1995 г. прайшоў 1-ы тур выбараў на якім было абрана ўсяго толькі 18 дэпутатаў. 28 мая прайшоў 2-і тур. Але, з-за вельмі нізкай яўкі быў абраны 101 дэпутат. У той час, для таго каб парламент пачаў працаваць, неабходна было абраць не менш за 174 дэпутата.

У 1996 г. прэзідэнт А. Р. Лукашэнка ініцыяваў правядзенне рэферэндуму па змене Канстытуцыі і павелічэнні сваіх паўнамоцтваў. Вярхоўны Савет палічыў дзеянні А. Р. Лукашэнкі спробай узурпацыі ўлады. Дэпутаты пачалі збор подпісаў, неабходных для пачатку працэдуры імпічменту. У якасці пасярэднікаў для ўрэгулявання палітычнага крызісу прыбылі дэпутаты дзярждумы РФ на чале са спікерам Я. Строевым. Была падпісана дамова аб тым, што дэпутаты не праводзяць працэдуру імпічменту да падвядзення вынікаў рэферэндуму, вынікі якога па рашэнні Канстытуцыйнага суда павінны былі мець «кансультацыйны» статус.

24 лістапада 1996 г. быў праведзены рэспубліканскі рэферэндум. Спасылаючыся на яго вынікі, прэзідэнт Лукашэнка да канца года сфарміраваў новы дзвюхпалатны парламент — Нацыянальны сход. Першы склад ніжняй палаты парламенту быў цалкам прызначаны А. Лукашэнкам з ліку дэпутатаў Вярхоўнага Савета, якія актыўна падтрымлівалі палітыку прэзідэнта падчас восеньскага крызісу. Такім чынам дэпутацкі мандат захавалі 110 дэпутатаў са 199 абраных у 1995 г.

Вынікі Па выніках майскіх выбараў і давыбараў у лістападзе 1995 года парламенцкія мандаты атрымаліhttp://www.fes.open.by/Publik/Politischw_Parteien_ru.pdf :

ПартыяТурУсягомандатаўПершы (14 мая)Другі (28 мая)Трэці (29 лістапада)Чацвёрты (10 снежня)Галасы%МандатыГаласы%МандатыГаласы%МандатыГаласы%МандатыПартыя камуністаў Беларуская 3 24 6 1144Беларуская аграрная партыя 5 25 3 033Партыя народнай згоды 1 2 0 58Аб’яднаная грамадзянская партыя 0 0 1 45Партыя ўсебеларускага адзінства і згоды 0 0 0 22Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада 0 1 0 12Беларуская экалагічная партыя 0 0 0 11Беларуская сялянская партыя 0 1 0 01Беларуская народная партыя 0 0 0 11Беларуская партыя «Зялёныя» 0 1 0 01Беларуская сацыялістычная партыя 0 1 0 01Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя 0 0 0 11Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці 0 1 0 01Беларускі патрыятычны рух 0 1 0 01Беларуская партыя працы 0 0 0 11Грамадзянская партыя 0 0 0 11Ліберальна-дэмакратычная партыя00011Партыя БНФ 0 0 0 00Беспартыйныя 9 44 10 3194Вакантны ––––––––––61Несапраўдныя бюлетэні ––––––––Усяго галасоў4,821,199 183,471,635 1012,550,608 201,856,738 60260

У пачатку 1996 г. у парламенце былі сфарміраваны наступныя фракцыі: «Згода» — 61 АП — 49 Камуністы — 45 «Грамадзянскае дзеянне» (АГП) — 18 «Саюз працы» (БСДГ, ПНЗ і ПУАЗ) — 15

У лістападзе 1996 г. поруч з рэферэндумам адбыліся і давыбары ў 61 акрузе. У першым туры былі абраны 4 дэпутаты, у тым ліку прадстаўнікі Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі (Генадзь Грушавы) і адзін ад АГП. Але неўзабаве Вярхоўны Савет быў распушчаны і давыбары апынуліся цалкам недарэчнымі.

Гл. таксама Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га склікання

Спасылкі Выбары дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання 1995 года

Катэгорыя:Парламенцкія выбары ў Беларусі Катэгорыя:Выбары 1995 года Катэгорыя:1995 год у Беларусі Катэгорыя:Падзеі 14 мая Катэгорыя:Падзеі 28 мая Катэгорыя:Май 1995 года