Фелікс Рымкевіч (,  — , Вільня) — навуковец-медык. Доктар медыцыны (1821), прафесар Віленскага ўніверсітэта (1826).

Біяграфія Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1820), дзе застаўся выкладаць спачатку ў Медыцынска-хірургічнай акадэміі, а з 1838 — у клініцы тэрапіі. У 1831 годзе прымаў удзел у барацьбе з халерай у Слуцку, Слоніме, Віцебску.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па аўскультацыі сэрца і сасудаў, дыягностыцы хвароб печані, сэрца, дзіцячых і венерычных хвароб.

Узначальваў вядомую ў Расійскай імперыі медыцынскую навуковую школу, якая падрыхтавала больш за 30 дактароў медыцыныКрючек Г. Р. Очерки истории медицины Белоруссии. — Мн.: Беларусь, 1976.. Лічыцца першым беларускім псіхіятрамДукорский В. В., Дукорская О. Л. Первый белорусский психиатр // Психиатрия, психотерапия и клиническая психология. 2017. — № 2. — С. 273—282. Быў папулярызатарам стэтаскопа, у гэтым аспекце лічыцца піянерам на землях былой Рэчы Паспалітай. Выдаў «Лекцыі па шпітальнай тэрапіі» (1832).

Пахаваны на віленскіх могілках Роса.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Медыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта