Алякса́ндар Сямёнавіч Гацу́к (, мястэчка Сялец, Пружанскі павет, Гродзенская губерня, цяпер , Брэсцкая вобласць — , , турма НКУС) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, член УКП(б).
Біяграфія Нарадзіўся ў 1897 годзе ў м. Сялец Пружанскага павета Гродзенскай губерні ў сялянскай сям’і.
Працаваў інспектаpам Пухавіцкага раённага аддзела народнай адукацыі. Быў жанаты, меў двох дзяцей. Арыштаваны 9 верасня 1937 года ў пасёлку Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна. Асуджаны 9 снежня 1937 года тройкай НКУС як «агент польскай разведкі» да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 1 лютага 1938 года. Рэабілітаваны пракурорам Беларускай ваеннай акругі 31 сакавіка 1989 года. Асабовая справа Г. № 21740-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве KДБ Беларусі.
Спасылкі Александр Семенович Гацук Аляксандр Сямёнавіч ГАЦУК
Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Расстраляныя