Несцерка — музычная камедыя кампазітара Р. Суруса па п'есе Несцерка Віталя Вольскага, пастаўлена ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры ў 1980 рэжысёрам Б. Уторавым. Мастаком, які афармляў спектакль, быў Б. Герлаван, музычны кіраўнік і дырыжор І. Абраміс, хормайстар Н. Андросава, балетмайстар С. Дрэчын.
Апісанне
Вырашаны музычны спектакль у стылі батлейкі. Атрымалася своеасаблівае скамарошнае прадстаўленне «тэатра ў тэатры».
Музыка
Матэрыял п'есы дазволіў кампазітару выкарыстаць інтанацыйны лад беларускай народнай песні, формы народнага музыцыравання. Аўтар музыкі і цытуе сапраўдны фальклорны матэрыял (у сцэне вянчання і харавых фіналах 1-га і 2-га актаў) і пераасэнсоўвае яго. Народна-песенныя і танцавальныя інтанацыі, у адпаведнай гармананічнай афарбоўцы і аркестроўцы, нярэдка гучаць па-эстраднаму, што, аднак, не парушае агульнай стылістыкі музычнага кантэксту.
Акцёры
Несцерка — К. Лосеў Насця — Н. Гайда Юрась — Р. Харык Пані Мальвіна — Н. Равінская Мацей — В. Шаўкалюк Шкаляр Самахвальскі — Г. Казлоў Пан Бараноўскі — У. Лінкевіч Скамарохі — В. Фаменка, В. Сердзюкоў, Г. Валчок, Ю. Лазоўскі
Спасылкі
Катэгорыя:Аперэты Катэгорыя:Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр