Усхо́днефры́зская мова (саманазва: Seeltersk) — адна з трох фрызскіх моў, якія ўваходзяць у склад англа-фрызскай падгрупы заходнегерманскай групы германскай галіны індаеўрапейскае моўнай сям'і. Нярэдка мову пазначаюць вузейшым тэрмінам — Затэрла́ндская мова, разглядаючы яе як апошні жывы дыялект уласна ўсходнефрызскай мовы. Распаўсюджаная ў горадзе Затэрланд, што на захадзе нямецкай федэральнай зямлі Ніжняя Саксонія. Цесна звязаная з паўночнафрызскай, распаўсюджанай на крайняй заходняй поўначы Германіі, і заходнефрызскай (распаўсюджаная на паўночным захадзе Нідэрландаў) мовамі, з якімі ўтварае групу фрызскіх моў.
Стараўсходнефрызская мова Гісторыя развіцця ўсходнефрызскай мовы пачынаецца з перыяду існавання стараўсходнефрызскай мовы, на якой размаўлялі ва Усходняй Фрысландыі — гістарычным рэгіёне, які размяшчаецца паміж рэкамі Лаўэрс (Нідэрланды) і Везэр (Германія); таксама ў гэты рэгіён уваходзілі дзве невялікія мясціны на ўсходнім беразе Везэра.
Стараўсходнефрызскую мову можна падзяліць на дзве дыялектныя групы: везэрскую, распаўсюджаную на ўсходзе, і эмскую (захад арэала мовы). З XVI ст. стараўсходнефрызская паступова страціла ранейшы арэал ужывання пад ціскам навакольных ніжненямецкіх дыялектаў і заняпала.
Выміранне эмскага дыялекту датуецца перыядам прыкладна першае палавіны XVII ст. Перыяд вымірання ўсходняга (везэрскага) дыялекту прыпадае на больш позні час — к пачатку XVIII ст. Найбольш доўга дыялект пратрымаўся на востраве Вангероге, дзе апошні яго носьбіт памёр у 1953 годзе. На цяперашні час стараўсходнефрызская больш не распаўсюджана ў гістарычным рэгіёне Усходняя Фрызія, аднак многія яго жыхары дагэтуль лічаць сябе фрызамі, а свой дыялект ніжненямецкай мовы называюць словам Freesk. Гэты дыялект, у прыватнасці, характарызуецца моцным фрызскім субстратам.
Затэрландскі дыялект Апошнім жывым дыялектам стараўсходнефрызскай мовы з'яўляецца адзін з дыялектаў эмскай дыялектнай групы — затэрландскі дыялект, пад якім часцей за ўсё і маюць на ўвазе тэрмін усходнефрызская мова. Дыялект распаўсюджаны ў Затэрландзе, які знаходзіцца на поўдзень ад уласна Усходняй Фрызіі. Як мяркуюць даследчыкі, тэрыторыя сучаснага Затэрланда была каланізавана фрызамі Усходняй Фрызіі ў ХІ ст. Дзякуючы знаходжанню Затэрланда сярод непраходных балот і высокаму статусу дыялекту ў параўнанні з ніжненямецкай сярод жыхароў рэгіёна затэрландскі дыялект здолеў добра захавацца на працягу стагоддзяў. Сярод іншых фактараў, што паспрыялі захаванню мовы, адзначаецца таксама і той факт, што па заканчэнні Трыццацігадовай вайны Затэрланд стаў часткай мюнстэрскага біскупства, якое прытрымлівалася каталіцкае царквы, у адрозненне ад астатняй Усходняй Фрызіі, якая на той час ужо стала пратэстанцкай. Гэта стала прычынай абмежавання кантактаў Затэрланда з паўночнымі пратэстанцкімі тэрыторыямі, што таксама магло паўплываць на большае захаванне мовы ў Затэрландзе.
Носьбіты На цяперашні час ацэнкі ў колькасці носьбітаў усходнефрызскай мовы адрозніваюцца слаба. Агульнае насельніцтва Затэрланда складае прыкладна , з іх на ўсходнефрызскай размаўляе каля 2250 чал. Паводле некаторых іншых ацэнак на мове можа добра размаўляць каля 2000 чал., з іх крыху менш за палавіну з'яўляюцца носьбітамі ўсходнефрызскай. Падаюцца таксама і іншыя звесткі, згодна з якімі колькасць носьбітаў можа складаць значна большую лічбу, амаль у шэсць з палавінай тыс. чал. Лінгвістычны партал Ethnologue, спасылаючыся на звесткі Салмінена на 2007 год, указвае колькасць носьбітаў у 1000 чал.Saterfriesisch | Ethnologue
Пераважная большасць носьбітаў належыць да старэйшага пакалення, з-за чаго мова знаходзіцца пад сур'ёзнай пагрозай знікнення. Між тым, расце колькасць маладых носьбітаў усходнефрызскай мовы, якія выхоўваюць сваіх дзяцей на гэтай мове.
Развіццё thumb|250px|Двухмоўны знак на нямецкай і ўсходнефрызскай (другі радок) Намаганні па падтрымцы мовы прыкладае арганізацыя Seelter Buund ().
Побач з паўночнафрызскай і пяццю іншымі мовамі ўсходнефрызская трапіла ў спіс рэгіянальных моў, якія падтрымліваюцца Германіяй паводле Еўрапейскай хартыі рэгіянальных моў, ратыфікаванай у 1998 годзе. На працягу апошняга стагоддзя развіваецца літаратура на мове.
Асноўная характарыстыка Фанетыка Усходнефрызская фанетыка лічыцца вельмі архаічнай, асабліва ў дачыненні да старафрызскай мовы. Ніжэй прыведзена фанетыка паводле даследаванняў Марана Форта.
Галосныя:
Монафтонгі:
Зычны /r/ у складзе часта рэалізуецца як галосны [ɐ].
Кароткія галосныя:
Літара Гук(паводле IPA) Прыклад a [] fat (тлусты) ä [] Sät (нядоўга) e [] ze (яны) i [] Lid (канечнасць) o [] Dot (немаўля) ö [] bölkje (крычаць) u [] Buk (кніга) ü [] Jüpte (глыбіня)
Паўдоўгія:
Літара Гук Прыклад ie [] Piene (боль) uu [] kuut (кароткі)
Доўгія:
Літара Гук Прыклад aa [] Paad (шлях) ää [] tään (тонкі) ee [] Dee (цеста) íe [] Wíek (тыдзень) oa [] doalje (супакойваць) oo [] Roop (вяроўка) öä [] Göäte (жолаб) üü [] Düwel (д'ябал) úu [] Múus (мыш)
Дыфтонгі:
Літара Гук Прыклад ai [] Bail (заклад) au [] Dau (раса) ääu [] sääuwen (сам) äi [] wäit (вільготны) äu [] häuw (штуршок, удар) eeu [] skeeuw (касы́) ieu [] Grieuw (перавага) íeu [] íeuwen (раўніна) iu [] Kiuwe (падбародак) oai [] toai (жорсткі) oi [] floitje (свістаць) ooi [] swooije (качаць) ou [] Bloud (кроў) öi [] Böije (парыў ветру) uui [] truuije (пагражаць) üüi [] Sküüi (падліўка)
Зычныя:
Выбухныя:
На цяперашні час выбухныя ўсходнефрызскай мовы аглушыліся. Між тым, звонкае вымаўленне захоўваецца ў пажылых носьбітаў.
Літара Гук Прыклад p [] Pik (крок) t [] Toom (аброць) k [] koold (халодны) b [] Babe (бацька) d [] Dai (дзень) g [] Gäize (гусь)
Фрыкатывы:
Літара Гук Прыклад g [] Gäize (гусь), Ploug (плуг) f [] Fjúur (агонь) w [] Woater (вада) v [] iek skräive (я крычу) s [] säike (шукаць), zuuzje (шаргацець) ch [] truch (праз, цераз) h [] hoopje (спадзявацца)
Іншыя:
Літара Гук Прыклад m [] Moud (мужнасць) n [] näi (новы) ng [] sjunge (спяваць) j [] Jader (вымя) l [] Lound (зямля [тэрыторыя]) r [] Roage (жыта) w [] Kiuwe (падбародак)
Дыялектны падзел Затэрландскі дыялект падзяляецца на тры гаворкі, якія адпавядаюць тром асноўным сёлам муніцыпалітэта Затэрланд: рамсласкую, шарэльскую і струклінгенскую. Статус літаратурнай мовы замацаваны на рамсласкай гаворцы. Усе тры гаворкі з'яўляюцца ўзаемназразумелымі.
Прыклад тэксту Прыклад тэксту на ўсходнефрызскай і параўнанне ўсходнефрызскай мовы з некаторымі іншымі германскімі мовамі на прыкладзе гэтага тэксту.
Усходнефрызская: Die Wänt strookede dät Wucht uum ju Keeuwe un oapede hier ap do Sooken.
Паўночнафрызская (бекінгардскі або моорынскі дыялект): Di dreng aide dåt foomen am dåt kan än mäket har aw da siike.
Заходнефрызская: De jonge streake it famke om it kin en tute har op 'e wangen.
Усходнефрызскі дыялект ніжненямецкай мовы: De Jung straktde dat Wicht üm't Kinn to un tuutjede hör up de Wangen.
Нямецкая: Der Junge streichelte das Mädchen ums Kinn und küsste sie auf die Wangen.
Нідэрландская: De jongen aaide/streelde het meisje over haar kin en kuste haar op haar wangen.
Афрыкаанс: Die seun streel die meisie oor haar ken en soen haar op haar wange.
Англійская: The boy stroked the girl on the chin and kissed her on the cheeks.
Пераклад: Хлопчык пагладзіў дзяўчынку на падбародку і пацалаваў яе ў шчокі.
Зноскі
Літаратура Fort, Marron C. (1980): Saterfriesisches Wörterbuch. Hamburg: Helmut Buske. Kramer, Pyt (1982): Kute Seelter Sproakleere — Kurze Grammatik des Saterfriesischen. Rhauderfehn: Ostendorp. Stellmacher, Dieter (1998): Das Saterland und das Saterländische. Oldenburg.
Спасылкі
Курсы ўсходнефрызскай мовы (англійская, нямецкая, французская, фрызская, нідэрландская версіі) Усходнефрызска-нямецкі слоўнік Нямецка-ўсходнефрызскі слоўнік
Катэгорыя:Фрызскія мовы Катэгорыя:Мовы Германіі