Гран-пры Канады 2014 года (, ) - гоначны этап Чэмпіяната Свету ў класе Формула-1, які адбыўся 8 чэрвеня 2014 года на Аўтадроме імя Жыля Вяльнёва ў Манрэалі. Гран-пры Канады адзначыўся фінішам пад сэйфці-карам, што стала толькі шостым выпадкам у гісторыі Чэмпіянатаў Формулы-1.
Пілот аўстрыйскай каманды Red Bull Даніэль Рык'ярда стаў пераможцам гран-пры. Для Рык'ярда гэта была першая ў фармулічнай кар'еры перамога. Ён стаў чацвёртым аўстралійцам, які выйграў канадскі этап пасля Джэка Брэбэма, Алана Джонса і Марка Уэбера, на месца якога Рык'ярда прыйшоў у Red Bull у сезоне 2014 года.
Справаздача
Кваліфікацыя Удзел у кваліфікацыі прымалі не ўсе пілоты. Эстэбан Гуцьерэз разбіў балід у трэцяй вольнай практыцы і пашкодзіў шассі, якое давялося аднаўляць на базе запаснога. Сцюарды дапусцілі яго да гонкі, але стартаваць дазволілі толькі з піт-лэйн.
Падчас першага сегмента кваліфікацыі Фернанда Алонса скардзіўся на маруднасць трэка для ўсіх пілотаў, у той час, як пілоты Mercedes працягвалі сваё дамінаванне ў кваліфікацыях. Льюіс Хэмілтан паказаў найлепшы час на мяккай гуме, а Ніка Розберг заняў трэцюю пазіцыю. Абодва ппілота каманды McLaren Кевін Магнусэн і Джэнсан Батан на суперсофце узняліся на другую і чацвёртую пазіцыі адпаведна. Некалькі пілотаў мелі невялікія інцыдэнты з вылетам з трасы, пакуль Маркус Эрыксан не разбіў свой балід ў дзявятым павароце. Сцюарды вырашылі спыніць кваліфікацыю за 20 секунд да канца першага сегмента. У выніку было вырашана не працягваць першы сегмент.
У другім сегменце добры старт паказаў Феліпэ Маса, чый вынік быў неўзабаве адціснуты на трэцюю пазіцыю пілотамі Mercedes. Па-за тройкай лідараў разгарнулася барацьба за першыя дзясяць пазіцый, у выніку чаго месцы з трэцяга па пятнаццатае падзяляла ўсяго адна секунда.
У пачатку трэцяга сегмента Ніка Розберг паказаў лепшы вынік гоначнаша ўік-энда, паказаўшы час хутчэйшы за 1 хвіліну 15 секунд. Хэмілтан не здолеў адпаведна адказаць, патрапіўшы ў трафік у трэцім сектары трасы. Па-за пілотамі Mercedes Себасцьян Фетэль здолеў паказаць трэці час - наперадзе пілотаў Williams, дзе Вальтэры Ботас пераўзышоў вынік свайго партнёра Феліпэ Масы. Даніэль Рык'ярда паказаў шосты час, Фернанда Алонса быў найлепшым з пілотаў Ferrari на сёмай пазіцыі. Жан-Эрык Вернь паказаў восьмы час, Джэнсан Батан - дзявяты. Замыкнуў фінальную дзясятку Кімі Райканен.
Гонка Першая частка гонкі цалкам праходзіла пад лідарствам двух пілотаў Mercedes. Першы круг адзначыўся сыходам абодвух балідаў каманды Marussia і першым сыходам у сезоне непасрэдна для Макса Чылтана. Чылтан згубіў кантроль над балідам у трэцім павароце і сутыкнуўся са сваім партнёрам Жулем Б'яншы, якога адкінула на бар'еры. Абодва баліда былі моцна пашкоджаны, а іх рэшткі стваралі небяспеку на першым сектары. Дырэкцыя гонкі выпусціла машыну бяспекі, і наступныя шэсць кругоў гонкі прайшлі пад ёй. Чылтан, выніку, атрымаў штраф пяццю пазіцыямі на старце наступнай гонкі - Гран-Пры Аўстрыі.
У другой палове гонкі абодва пілота Mercedes падчас барацьбы за першую пазіцыю паведамілі аб зніжэнні магутнасці рухавікоў. Да іх хутка пачала набліжацца группа на чале з Феліпэ Масай. Губляючы час, Ніка Розберг і Льюіс Хэмілтан здзейснілі свае піт-стопы, што вывела Феліпэ Масу ў лідары гонкі. Розберг і Хэмілтан працягвалі сваю барацьбу за балідам Масы. Хэмілтан здолеў абагнаць Розберга, але неўзабаве страціў перавагу, зрабіўшы памылку тармажэнні пасля вялікай прамой. Пасля таго, як Маса паехаў на піт-стоп, Розберг зноў выйшаў у лідары. Хэмілтан неўзабаве сышоў с трасы з-за праблем з тармазамі, што было асноўнай прычынай яго няўдачы з абгонам Розберга.
Розберг працягваў лідаваць у гонцы, але з-за праблемы з магутнасцю рухавіка не здолеў нарошчваць перавагу. За Розбергам сфарміраваўся так званы "цягнік", які ўзначальваў Серхіа Перэс, за якім ішлі два Red Bull Даніэля Рык'ярда і Себасцьяна Фетэля. За 13 кругоў да фініша да гэтай групы далучыўся Феліпэ Маса, які паказваў лепшыя кругі ў гонцы пасля свайго піт-стопа. Перэс не змог абагнаць Розберга з-за састарэлай гумы на сваім балідзе, а таксама пастаянных атак з боку Рык'ярда. За тры круга да фініша Рык'ярда здолеў прайсці Перэса, а потым і высйці на першае месца ў гонцы, абагнаўшы больш павольны балід Ніка Розберга з дапамогай сістэмы DRS.
Перад апошнім кругам Себасцьян Фетэль здолеў абыйсці Серхіа Перэса, які застаўся сам-насам з больш хуткім балідам Феліпэ Масы. На выхадзе са стартавай прамой напачатку апошняга круга падчас спробы ажыццявіць абгон Маса ўрэзаўся ў заднія калёсы баліда Перэса, у выніку чаго абодва баліда былі адкінутыя ў бар'еры бяспекі. З-за гэтага інцыдэнта на трасу зноў была выпушчана машына бяспекі, і гонка скончылася пад жоўтымі сцягамі. Пасля гонкі было прынята рашэнне пакараць Серхіа Перэса за сутыкненне з Масай, бо Перэс змяняў траекторыю на прамой, намагаючыся не пусціць Масу наперад.
Джэнсан Батан фінішаваў чацвёртым, хоць пачынаў апошні круг на восьмай пазіцыі, але здолеў абысці за гэты час Фернанда Алонса і Ніка Хюлькенберга. Пасля сутыкнення Перэса і Масы, Батан адразу падняўся на чацвёртае месца.
Па выніках гонкі Ніка Розберг павялічыў ачковую перавагу над Льюісам Хэмілтанам, якая дасягнула 18 ачкоў. Даніэль Рык'ярда падняўся на трэцюю пазіцыю ў агульным заліку чэмпіяната.
Класіфікацыя Кваліфікацыя
Паз. Пілот Канструктар Q1 Q2 Q3 На старце 1 Ніка Розберг Mercedes 1:16,471 1:15,289 1:14,874 1 2 Льюіс Хэмілтан Mercedes 1:15,750 1:15,054 1:14,953 2 3 Себасцьян Фетэль Red Bull Racing-Renault 1:17,470 1:16,109 1:15,548 3 4 Вальтэры Ботас Williams-Mercedes 1:16,772 1:15,806 1:15,550 4 5 Феліпэ Маса Williams-Mercedes 1:16,666 1:15,773 1:15,578 5 6 Даніэль Рык'ярда Red Bull Racing-Renault 1:17,113 1:15,897 1:15,589 6 7 Фернанда Алонса Ferrari 1:17,010 1:16,131 1:15,814 7 8 Жан-Эрык Вернь Toro Rosso-Renault 1:17,178 1:16,255 1:16,162 8 9 Джэнсан Батан McLaren-Mercedes 1:16,631 1:16,214 1:16,182 9 10 Кімі Райканен Ferrari 1:17,013 1:16,245 1:16,214 10 11 Ніка Хюлькенберг Force India-Mercedes 1:16,897 1:16,300 — 11 12 Кевін Магнусэн McLaren-Mercedes 1:16,446 1:16,310 — 12 13 Серхіа Перэс Force India-Mercedes 1:18,235 1:16,472 — 13 14 Раман Гражан Lotus-Renault 1:17,732 1:16,687 — 14 15 Данііл Квят Toro Rosso-Renault 1:16,938 1:16,713 — 15 16 Адрыян Зуціл Sauber-Ferrari 1:17,519 1:17,314 — 16 17 Пастор Мальданада Lotus-Renault 1:18,328 — — 17 18 Макс Чылтан Marussia-Ferrari 1:18,348 — — 18 19 Жуль Б'яншы Marussia-Ferrari 1:18,359 — — 19 20 Камуі Кабаясі Caterham-Renault 1:19,278 — — 21 21 Маркус Эрыксан Caterham-Renault 1:19,820 — — 20 Час 107%: 1:21,052 хв. (ад найлепшага выніка К1 1:15,750 хв.) НК Эстэбан Гуцьерэз Sauber-Ferrari няма часу — — Піт-лэйн Крыніца: formula1.com Заўвагі — Камуі Кабаясі атрымаў штраф у 5 пазіцый за па-за планавую замену скрыні перадач. — Эстэбан Гуцьерэз не ўдзельнічаў у кваліфікацыі, бо разбіў свой балід падчас трэцяй вольнай практыкі. Яго каманда не здолела аднавіць балід да старта кваліфікацыі. Яму было дазволена ўдзельнічаць у гонцы, бо у практыцы ён дэманстраваў вынікі, якія ўкладваліся ў 107% ад найлепшага часу. — Стартаваў з піт-лэйн
Гонка
Паз. Пілот Канструктар Кругі Піт-стопы Час Старт Найхутчэйшы круг 1 Даніэль Рык'ярда Red Bull Racing-Renault 70 1:39:12,830 6 1:18,640 (68) 2 Ніка Розберг Mercedes 70 + 4,236 1 1:18,881 (33) 3 Себасцьян Фетэль Red Bull Racing-Renault 70 + 5,247 3 1:19,171 (48) 4 Джэнсан Батан McLaren-Mercedes 70 + 11,755 9 1:18,759 (64) 5 Ніка Хюлькенберг Force India-Mercedes 70 + 12,843 11 1:18,936 (64) 6 Фернанда Алонса Ferrari 70 + 14,869 7 1:18,614 (64) 7 Вальтэры Ботас Williams-Mercedes 70 + 23,578 4 1:19,321 (52) 8 Жан-Эрык Вернь Toro Rosso-Renault 70 + 28,026 8 1:19,399 (56) 9 Кевін Магнусэн McLaren-Mercedes 70 + 29,254 12 1:18,819 (56) 10 Кімі Райканен Ferrari 70 + 53,678 10 1:18,529 (68) 11 Серхіа Перэс Force India-Mercedes 69 DNF 13 1:19,491 (63) 12 Феліпэ Маса Williams-Mercedes 69 DNF 5 1:18,504 (58) 13 Адрыян Зуціл Sauber-Ferrari 69 + 1 Круг 16 1:20,226 (66) 14 Эстэбан Гуцьерэз Sauber-Ferrari 64 DNF Піт-лэйн 1:20,112 (51) – Раман Гражан Lotus-Renault 59 DNF 14 1:19,650 (54) – Данііл Квят Toro Rosso-Renault 47 DNF 15 1:19,978 (43) – Льюіс Хэмілтан Mercedes 46 DNF 2 1:18,942 (24) – Камуі Кабаясі Caterham-Renault 23 DNF 21 1:23,130 (20) – Пастор Мальданада Lotus-Renault 21 DNF 17 1:21,514 (21) – Маркус Эрыксан Caterham-Renault 7 DNF 20 1:51,041 (7) – Макс Чылтан Marussia-Ferrari 0 DNF 18 – – Жуль Б'яншы Marussia-Ferrari 0 DNF 19 – Крыніца: formula1.com
Пазіцыі пасля гонкі Пазіцыі пілотаў
Паз. Пілот Канструктар Ачкі 1 Ніка Розберг Mercedes 140 2 Льюіс Хэмілтан Mercedes 118 3 Даніэль Рык'ярда Red Bull-Renault 79 4 Фернанда Алонса Ferrari 69 5 Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault 60 6 Ніка Хюлькенберг Force India-Mercedes 57 7 Джэнсан Батан McLaren-Mercedes 43 8 Вальтэры Ботас Williams-Mercedes 40 9 Кевін Магнусэн McLaren-Mercedes 23 10 Серхіа Перэс Force India-Mercedes 20 11 Феліпэ Маса Williams-Mercedes 18 Паз. Пілот Канструктар Ачкі 12 Кімі Райканен Ferrari 18 13 Раман Гражан Lotus-Renault 8 14 Жан-Эрык Вернь Toro Rosso-Renault 8 15 Данііл Квят Toro Rosso-Renault 4 16 Жуль Б'яншы Marussia-Ferrari 2 17 Адрыян Зуціл Sauber-Ferrari 0 18 Маркус Эрыксан Caterham-Renault 0 19 Эстэбан Гуцьерэз Sauber-Ferrari 0 20 Макс Чылтан Marussia-Ferrari 0 21 Камуі Кабаясі Caterham-Renault 0 22 Пастор Мальданада Lotus-Renault 0
Пазіцыі канструктараў Паз. Канструктар Ачкі 1 Mercedes 258 2 Red Bull Racing-Renault 139 3 Ferrari 87 4 Force India-Mercedes 77 5 McLaren-Mercedes 66 6 Williams-Mercedes 58 Паз. Канструктар Ачкі 7 Toro Rosso-Renault 12 8 Lotus-Renault 8 9 Marussia-Ferrari 2 10 Sauber-Ferrari 0 11 Caterham-Renault 0
Зноскі
Катэгорыя:Формула-1 Катэгорыя:Гран-Пры Канады