Слонімская сінагога — помнік архітэктуры барока ў Слоніме па вул. Савецкая, 1.
Гісторыя Вялікая сінагога ўзведзена ў 1642—1648 гадах, уваходзіла ў сістэму абарончых збудаванняў Слоніма, цяпер знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада.
У 1881 годзе сінагога моцна пацярпела ад вялікага пажару. Адразу пасля пажару на ахвяраванні прыхаджан дзейнасць сінагогі ўзноўлена, хоць мясцовыя ўлады не давалі на гэта дазволСлонімскія падмуркі : гісторыка-краязнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы / Сяргей Чыгрын. — Мінск : Кнігазбор, 2012. — 296 с. ISBN 978-985-7007-87-5..
Пасля Другой сусветнай вайны выкарыстоўвалася пад склады.
У 2001 годзе перададзена ва ўласнасць Іўдзейскаму рэлігійнаму аб’яднанню ў Рэспубліцы Беларусь. Знаходзіцца на рэстаўрацыі, якая, аднак, практычна спынілася.
У 2010 годзе перададзена ва ўласнасць адзелу культуры Слонiмскага райвыканкама.
У пачатку 2021 года будынак набыла на аўкцыёне за 30 тысяч беларускіх рублёў дзіцячая пісьменніца і педагог з Мінска Ілона Караваева (псеўданім Іяанна Рыўз). У чэрвені 2022 года, пасля няўдалых спроб знайсці сродкі на рэстаўрацыю, уладальніца вярнула будынак дзяржавеПісьменніца, якая выкупіла старажытную сінагогу ў Слоніме, вырашыла вярнуць яе дзяржаве.
У лютым 2024 года новым гаспадаром будынка сінагогі стаў расіянін асоба якога не раскрываеццаЗнаменитую синагогу в Слониме отдали почти даром. Кто стал новым хозяином?
Архітэктура Слонімская сінагога — магутнае збудаванне, абнесенае па перыметры радам нізкіх пазнейшых пабудоў, была галоўным аб’ектам даўняй плошчы, да якой сыходзіліся вуліцы. Манументальная плоскасць галоўнага фасада сінагогі з буйнамаштабнай пластыкай арыентавана на вуліцу Савецкую, заходні фасад — на Школьную. З вузкага праезду ад плошчы Леніна барочны франтон будынка ўспрымаецца ў моцным ракурсе. Радавая гістарычная навакольная забудова арганічна звязаная з сінагогай.
Слонімская сінагога ўяўляе сабой квадратны ў плане цагляны будынак пад высокім двухсхільным дахам, з цэнтрычнай дзевяціпольнай планіровачнай схемай, характэрнай дла сінагог XVII—XVIII стст.: канструкцыя перакрыцця вырашана дзевяццю скляпеністымі пралётамі. Цэнтрычнасць збудавання падкрэслена і двух’яруснымі фасадамі. Мэты бяспекі абумовілі абарончы характар архітэктуры збудавання: тоўстыя сцены, адсутнасць архітэктурнага дэкору і раскраповак, высока ўзнятыя арачныя аконныя праёмы. Асабліва манументальны ніжні ярус з радам нізкіх лучковых вокнаў-байніц і таўшчынёй сцен 1,7 м. Пластычны акцэнт у прыёмах барока створаны на галоўным усходнім фасадзе будынка — высокі фігурны шчыт на філёнгавым парапеце. Шчыт раскрапаваны здвоенымі пілястрамі, нішамі ў тонка прафіляваным абрамленні. У цэнтры размешчана круглае акно-ружа.
Інтэр’ер
Своеасаблівасць вырашэння інтэр'ера сінагогі абумоўлена характарам культавага рытуалу. У цэнтры шырокай залы ўсталявана біма. Навісь над бімай, паднятая на чатырох магутных слупах і аркадзе, уяўляе сабой паруснае скляпенне з ліхтаром. Купал бімы дэкарыраваны стукавым паліхромным арнаментам з лісцяў аканта і пальмет. Біма кампазіцыйна аб’ядноўвае прастору інтэр’ера і адначасова з’яўляецца цэнтральнай апорай крыжовых скляпенняў, якія перакрываюць малітоўную залу вышынёй 11,8 м. Пяты скляпенняў абапіраюцца на пілястры, філёнгі якіх распісаны фрэскамі першай палова XIX ст. з рамантычнымі пейзажамі з руінамі, вазонамі з кветкамі. Традыцыйная перагародка паміж мужчынскай і жаночай палавінамі сінагогі заменена металічнай галерэяй на чатырох тонкіх калонах у заходняй частцы храма.
Свяшчэнны каўчэг
Арыгінальнасць і своеасаблівасць насычаных дэкаратыўна-арнаментальных матываў інтэр’ера сінагогі звязаны з культавай сімволікай: матывы з жывёльнага і расліннага свету, культавыя атрыбуты (карона, скрыжалі). У дэкаратыўным вырашэнні інтэр’ера выкарыстана тэхніка грызайлю. Кампазіцыйна-дэкаратыўным цэнтрам усходняй сцяны з’яўляецца («свяшчэнны каўчэг» — ніша для захоўвання скрутку торы). Над ім размешчаны накладны фігурны картуш — ляпная кампазіцыя ў выглядзе дзвюх скрыжалей, якія падтрымліваюцца з абодвух бакоў ільвамі і ўвенчаны каронай. Усе элементы дэкаратыўнай ляпніны пакрыты пазалотай і паліхромнай афарбоўкай. Па баках алтарнага картуша — насценныя фрэскі з карынфскімі калонамі і антаблементам, на якім размешчаны выявы львоў, ваз, букетаў, драпіровак. Паміж ілюзорнымі калонамі — фрэскавыя выявы абрадавых (трубныя рогі, валторна, «арфа Давіда») і свецкіх (гітара, віяланчэль, кларнет і інш.) музычных інструментаў, драпіровак, букетаў кветак. Вось алтарнай сцяны завяршаецца ляпным балдахінам у выглядзе кароны з зоркай і спушчанымі драпіроўкамі.
Літаратура
В. Б. Караткевіч, А. М. Кулагін. Помнікі Слоніма. — Мінск: Навука і тэхніка, 1983.
Спасылкі
https://ioannareeves.art/arhitektura/ https://ioannareeves.art/fotogalereya/
https://cja.huji.ac.il/browser.php?mode=set&id=6052 http://id.lib.harvard.edu/images/JPCDCJA79694/catalog https://www.slonimsynagogue.org/blog
Катэгорыя:Сінагогі Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі барока Катэгорыя:1642 год у Еўропе Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:Культавыя збудаванні Слоніма