Ваўкавыскі ідал — скульптурная выява паганскага бажаства, знойдзеная ў 1925 г. каля Ваўкавыскага гарадзішча на глыбіні 1,5 м. Захоўваецца ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі

Апісанне Ідал з акамянелага пясчаніку мае памеры 95×60×29 смJodkowski Jósef. Grodzisko Wołkowyskie. Grodno, 1925. S. 22.. Стод мае добра высечаную круглую галаву, бачны нос і вочы. Шыя ледзь акрэсленая, тулава пашырана, прамавугольнай формы накшталт пастаменту, але ўнізе бачны невялікія ножкі. На старых фотаздымках бачна, як на грудзях прасочваюцца лініі — магчыма, на ім быў высечаны нейкі крыжападобны знак.

Спасылкі ПАГАНСКІЯ ІДАЛЫ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ. Зміцер Скварчэўскі

Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Ваўкавыска Катэгорыя:Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі Катэгорыя:Ідалы Беларусі Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты Ваўкавыскага раёна