Сафіян Фегулі (; нар. , Левалуа-Перэ, Іль-дэ-Франс, Францыя) — алжырскі футбаліст, паўабаронца турэцкага клуба «Фаціх Карагюмрук» і нацыянальнай зборнай Алжыра.

Кар’ера Кар’еру пачаў у французскім «Грэноблі», дэбютаваўшы за клуб, які гуляў у Лізе 2. Сваёй гульнёй за каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба клуба «Валенсія», у склад якога далучыўся ў 2010 годзе. У 2011 годзе абараняў колеры каманды клуба «Альмерыя», дзе выступаў на правах арэнды.

14 чэрвеня 2016 года падпісаў трохгадовы кантракт з англійскім «Вест Хэм Юнайтэд»Фегули подписал контракт с "Вест Хэмом". football.by.. У жніўні 2017 года перайшоў у турэцкі «Галатасарай»Хавбек сборной Алжира Фегули перешел из «Вест Хэма» в «Галатасарай» за 4,25 млн евро. by.tribuna.com.. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2021/22.

У лістападзе 2022 года папоўніў склад клуба «Фаціх Карагюмрук», падпісаўшы кантракт на 1,5 гады.

Сафіян выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Францыі, аднак у 2011 годзе ігрок вырашыў гуляць за зборную Алжыра.

Дасягненні «Галатасарай»: Чэмпіён Турцыі (2): 2018, 2019 Уладальнік Кубка Турцыі: 2019 Уладальнік Суперкубка Турцыі: 2019

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Францыі Катэгорыя:Футбалісты Алжыра Катэгорыя:Ігракі зборнай Алжыра па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Грэнобль Катэгорыя:Ігракі ФК Валенсія Катэгорыя:Ігракі ФК Альмерыя Катэгорыя:Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Галатасарай Катэгорыя:Ігракі ФК Фаціх Карагюмрук