thumb|200px|left|Царква ў горадзе Сан-Рафаэль Сан-Рафаэль () — кантон №5 у правінцыі Эрэдзія ў Коста-Рыцы. Адміністрацыйны цэнтр — горад Сан-Рафаэль. Плошча кантона складае 48,39 км². Насельніцтва паводле перапісу 2011 года — 45 965 чал.Вынікі перапісу насельніцтва (2011)

Кантон мяжуе на поўначы і поўдні — з кантонам Эрэдзія, на захадзе — з кантонам Барва, на паўднёвым усходзе — з кантонамі Сан-Пабла і Сан-Ісідра.

У склад кантона ўваходзяць 5 дыстрыктаў (раёнаў): Кансепсьён Лос-Анджэлес Сан-Рафаэль Сан-Хасесіта Сант'яга

Кантон Сан-Рафаэль быў створаны 28 мая 1885 года.

Галоўнай сельскагаспадарчай культурай кантона з'яўляецца кава, у высакагорных раёнах развіта малочная жывёлагадоўля. Працуе ГЭС Ла Хоя. На поўначы кантона знаходзіцца нацыянальны парк Браульё-Карыльё. Маецца шмат лясных троп для турыстаў, шмат гасцініц і пляцовак для актыўнага адпачынку. Актыўна развіваецца турызм.

Спасылкі

Афіцыйны сайт кантона Сан-Рафаэль

Катэгорыя:Кантоны правінцыі Эрэдзія