Халадовая крапіўніца — алергія на холад, ад якога на адкрытых участках скуры ўзнікаюць чырвоныя плямы. Ускладненне немачы выклікае ваніты, галавакружэнне, дыхавіцу, тахікардыю, зніжэнне артэрыяльнага ціску і шок. Сімптомамі ёсць чырвоныя плямы на скуры, скурны сверб і смыленне, што адзначаюцца цягам некалькіх гадзінаў пры абмыванні халоднай вадой, пераходзе з халоднага памяшкання ў цёплае і ў марознае і сырое надвор'е. Пры зліцці чырвоных плямаў назіраецца ацёк скуры.

Папярэджанню хваробы спрыяе загартоўванне, нашэнне нацельнай бялізны з бавоўны і дастаткова цёплай вопраткі, змазванне перад выхадам на вуліцу твару, рук і шыі крэмам. Узнікненню хваробы спрыяюць карыес зубоў, вірусны гепатыт, гельмінтозы і разлад страўнікава-кішачнага тракту, гаймарыт, танзіліт і халецыстыт.

Катэгорыя:Алергалогія