thumb|Зарысоўка Гнёздаўскага надпісу Гнёздаўскі надпіс () — адзін з найстаражытнейшых вядомых кірылічных надпісаў усходніх славян, датаваны другой чвэрцю — сярэдзінай X стагоддзяНефедов Василий Сергеевич. Археологический контекст «древнейшей русской надписи» из Гнездова // Гнездово. 125 лет исследования памятника. Труды ГИМ. Вып. 124. — М., 2001. — С. 65.. Знойдзены ў 1949 годзе ў адным з Гнёздаўскіх курганоў каля Смаленска падчас раскопак пад кіраўніцтвам Данііла Аўдусіна.
Знаходка і апублікаванне thumb|Карчага-амфара з Гнёздаўскім надпісам у Смаленскім гістарычным музеі
Надпіс зроблены на вялікай глінянай карчазе-амфары, знойдзенай пры раскопках кургана № 13 Лясной курганнай групы каля вёскі Гнёздава. Георгій Штыхаў і Алег Трусаў датавалі знаходку сярэдзінай X стагоддзя. Паводле больш позняга даследавання Васіля Няфёдава, комплекс датуецца другой чвэрцю — сярэдзінай X стагоддзя.
Надпіс быў апублікаваны ў 1950 годзе Даніілам Аўдусіным і Міхаілам Ціхаміравым.Львов Андрей Степанович. Еще раз о древнейшей русской надписи из Гнездова // Известия АН СССР. Отделение литературы и языка. — Т. XXX. Вып. 1. — М., 1971. — С. 47—52.
thumb|Курган Л-13 у Лясной курганнай групе Гнёздаўскага археалагічнага комплексу
Прачытанні Надпіс складаецца з аднаго слова, прачытанне і значэнне якога застаюцца дыскусійнымі. Вядомыя наступныя інтэрпрэтацыі: гороушна, гороухша або горушна — «гарчыца» (Данііл Аўдусін, Павел Чарных). Таццяна Смольская і Людміла Хрышчановіч побач з формай гороушна прапануюць таксама гороухша, а значэнне тлумачыцца як «гарчыца», «гарчычнае зерне» або шырэй — «горкая прыправа». Георгій Штыхаў падаваў форму горушна і таксама тлумачыў яе як «гарчыца». гороуща — «гаручае» (Галіна Карзухіна, Андрэй Львоў). гороуниа або гороуна — форма, утвораная ад славянскага асабістага імя Гарун, у значэнні «Гарунова, Гаруну прыналежная» (Раман Якабсан, Валянцін Кіпарскі, Алег Трубачоў).
Асобную інтэрпрэтацыю прапанаваў беларускі гісторык Андрэй Катлярчук. Ён чытаў гороухша як гору вша, што тлумачыў як старабеларускі выраз са значэннем «ўгору ўзышла». На яго думку, надпіс мог адносіцца да душы памерлага, якая пасля пахавання ўзнялася на нябёсы.
На падставе пахавальнага звычаю, паводле якога пасудзіну, што належаў памерламу, разбівалі пры насыпанні кургана, Альбіна Мядынцава дапускала, што на карчазе было напісана імя пахаванага ў кургане № 13 ваяра-купца, які карыстаўся шляхам з вараг у грэкі, — Гарун ці Гарунша.Медынцева Альбина Александровна. Грамотность в Древней Руси: По памятникам эпиграфики X — 1-й пол. XIII в. — М., 2000.
У гісторыі пісьменства Георгій Штыхаў прыводзіў знаходку ў Гнёздаве як сведчанне існавання пісьменнасці ва ўсходніх славян яшчэ да прыняцця хрысціянства ў 988 годзе. Наступным па часе помнікам ён называў надпіс на свінцовай пячатцы канца X стагоддзя, якая належала полацкаму князю Ізяславу Уладзіміравічу.
Зноскі
Літаратура
Авдусин Даниил Антонович. Гнездовская корчага // Древние славяне и их соседи. — М., 1970. Львов Андрей Степанович. Еще раз о древнейшей русской надписи из Гнездова // Известия АН СССР. Отделение литературы и языка. — Т. XXX. Вып. 1. — М., 1971. — С. 47—52. Медынцева Альбина Александровна. Надписи на амфорной керамике X — начала XI в. и проблема происхождения древнерусской письменности // Культура славян и Русь. — М., 1998. Нефедов Василий Сергеевич. Археологический контекст «древнейшей русской надписи» из Гнездова // Гнездово. 125 лет исследования памятника. Труды ГИМ. — Вып. 124. — М., 2001. — С. 65—70.
Катэгорыя:Надпісы Катэгорыя:Старажытнаруская мова