Дом Гаўсмана, або палац Чапскага - колішні будынак у Мінску, які існаваў у XIX — 1-й палове XX ст. рагу вуліц Падгорнай (суч. К. Маркса) і Скобелеўскай (суч. Чырвонаармейская).

Гісторыя Пабудаваны ў 1857 г. на рагу вуліц Падгорнай і Скобелеўскай (сучасныя вуліцы К. Маркса і Чырвонаармейская) паводле праекта архітэктара К. Хршчановіча. Належаў краязнаўцу, збіральніку беларускіх старажытнасцей М. Гаўсману, потым вядомы як палац Чапскага. У ім знаходзіўся Грамадскі сход. У 1898—1899 гг. тут пачынала сваю дзейнасць Мінскае таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. Разбураны ў канцы 1930-х гадоў пры будаўніцтве будынку ЦК КПБ.

Архітэктуры

Дом Гаўсмана быў пабудаваны ў эклектычным стылі і спалучаў прыёмы і элементы готыкі, рэнесансу і класіцызму. Будынак уяўляў сабой мураваны двухпавярховы правугольны ў плане будынак, накрыты вальмавым дахам. Да яго паўднёва-ўсходняга фасада былі прыбудаваныя две невысокія паўкруглыя вежы, упрыгожаныя прафіляванымі зубцамі і завершаныя бельведэрамі са спічастымі вокнамі. Сіметрычны па кампазіцыі галоўны паўночна-заходні фасад вылучалі тры неглыбокія рызаліты, завершаныя складанымі па малюнку франтонамі. У цэнтры бакавых рызалітаў знаходзіліся ўваходы з каванымі навесамі. Прамавугольныя вокны былі аздобленыя ляпнымі ліштвамі. Фрыз меў складаны раслінны арнамент і па баках рызалітаў быў упрыгожаны маскаронамі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Мінска Гаўсмана Катэгорыя:Збудаванні Мінска ў стылі эклектыкі Катэгорыя:З’явіліся ў 1857 годзе Катэгорыя:1857 год у Мінску Катэгорыя:Зніклі ў 1930-я гады Катэгорыя:Чапскія Катэгорыя:Вуліца Карла Маркса (Мінск) Катэгорыя:Чырвонаармейская вуліца (Мінск)