Мікалай Васільевіч Дучыц (, м. Любча, цяпер Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць — , ) — беларускі мастак, графік.

Біяграфія Вучыўся ў Навагрудскім гарадскім вучылішчы (1910—1914) у В. Іваненкі, Рысавальнай школе Імператарскага таварыства заахвочвання мастацтваў (Петраград, 1914—1915) у У. Федаровіча. Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. З 1921 года ў Менску. Выкладаў маляванне ў школах, на рабфаках, у студыях у Менску (1925—1925). Член Саюза савецкіх мастакоў БССР (з 1933), у 1938 — старшыня праўлення гэтай арганізацыі. Удзельнік шматлікіх выставак, пачынаючы з Першай Усебеларускай мастацкай выстаўкі 1925 года.

У лютым 1942 года прыняў удзел у 1-й выстаўцы беларускіх мастакоў, якія апынуліся ў акупаваным нямецкімі войскамі Мінску. У зале Беларускага народнага дома на вуліцы Рагнеды (савецк. Рэвалюцыйная), 2 экспанаваліся 124 работы, у большасці створаныя да ліпеня 1941 года. Агулам удзел прымалі 17 мастакоў: Анатоль Тычына, Генрых Бржазоўскі, Мікалай Дучыц, Б. Казлоўскі, Міхась Станюта, Яўген Ціхановіч і іншыя.

Персанальная выстаўка Мікалая Дучыца была праведзена ў Мінску ў 1967 годзе.

Памёр у Мінску, пахаваны на мінскіх Чыжоўскіх могілках.

Творчасць Працаваў пераважна ў жанры пейзажу. Творам уласціва лірычнасць і стрыманая каляровая гама («Зіма», «Рэчка Волма», «Ля млына», «Лясная казка» і інш.). Пісаў таксама нацюрморты. У галіне графікі мастак зрабіў серыю гравюр «Стары Мінск», і акварэляў «Краявіды Мінска».

Карціны і графіка Мікалая Дучыца знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў.

17 лютага 2009 годзе ў калекцыю Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь былі перададзеныя два творы мастака: «Зіма. Эцюд» (1949) і «Дубкі» (1953).

З 27 мая па 28 чэрвеня 2011 года карціны Дучыца экспанаваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у складзе выстаўкі «І даўжэй веку…».

Літаратура

Спасылкі

Сяргей Харэўскі. Мастак, закаханы ў Мінск — Наша Ніва Дучыц Мікалай  — Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі

Катэгорыя:Графікі СССР Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Графікі паводле алфавіта Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза мастакоў БССР Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі