Карл Рэнер (; 14 снежня 1870, Унтэр-Танавіц — 31 снежня 1950, Вена) — аўстрыйскі палітычны дзеяч, сацыял-дэмакрат і тэарэтык аўстрамарксізму, першы федэральны канцлер Аўстрыі пасля распаду Аўстра-Венгерскай імперыі і першы прэзідэнт Аўстрыі пасля Другой сусветнай вайны.
Біяграфія Сын чэшскага селяніна. Вывучаў права ў Вене. У 1894 г. стаў членам сацыял-дэмакратычнай партыі. З 1907 г. — дэпутат парламента. Удзельнічаў у стварэнні першай Аўстрыйскай рэспублікі. У 1918—1920 гг. быў канцлерам і главой Дзяржаўнага савета. З 1930 г. абраны старшынёй парламента, ліквідаванага 1933 г. урадам Дольфуса. Вёў антыфашыцкую дзейнасць, пасля вызвалення Аўстрыі стаў канцлерам першага агульнакааліцыйнага часовага ўрадаСоветская политика в Австрии. 1945—1955. Сборник документов. АИРО-XXI, 2006 г. ISBN 5-91022-030-6, другое издание ISBN 5-86007-524-3 — стр. 47—48; па згодзе ўсіх партый абраны прэзідэнтам, памёр да канца шасцігадовага тэрміна.
З'яўляўся лідарам аўстрыйскай сацыял-дэмакратыі і II Інтэрнацыянала, а таксама выдатным тэарэтыкам аўстрамарксізму. Аўтар некалькіх прац па праблеме нацыянальнага пытання. Прытрымліваўся ідэі шматнацыянальнай дзяржавы ў выглядзе дэмакратычнай федэрацыі на аснове палітычнага і культурнага раўнапраўя меншасцей.
Літаратура Государство и нация, 1899 (под псевдонимом Синоптикус; рус. перевод — 1906) Реннер К. Теория капиталистического хозяйства, 1926 Национальная проблема, 1902 (под псевдонимом Рудольф Шпрингер; рус. перевод — 1909, второе издание — 2010. ISBN 978-5-396-00125-1)
Катэгорыя:Міністры замежных спраў Аўстрыі Катэгорыя:Канцлеры Аўстрыі Катэгорыя:Прэзідэнты Аўстрыі Катэгорыя:Сацыял-дэмакраты Аўстрыі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Вены Катэгорыя:Кааператары