Княжацкі храм — колішні праваслаўны храм у Полацку, які існаваў у 12—16 ст. Помнік полацкай школы дойлідства.

Падмурак і сцены храма былі выяўлены М. Каргерам у час археалагічных раскопак 1966—1967 гг. непадалёку ад Сафійскага сабора на тэрыторыі княжацкага двара.

Архітэктура Царква ўяўляе сабой мураваны шасціслуповы будынак памерам 24×16 м меў тры нефы, з якіх галоўны завяршаўся апсідай, а бакавыя — нішамі, утопленымі ў тоўшчу ўсходняй сцяны. Падкупальная прастора, як і ў іншых полацкіх храмах, верагодна, таксама была ссунута на захад, а да асноўнага аб'ёма з трох бакоў прымыкалі прытворы, паўднёвы і паўночны з якіх завяршаліся апсідамі. Выразны вежападобны сілуэт царкве надавалі выкарыстаныя закамарнае перакрыцце і какошнікі, складанага профілю лапаткі, манументальнае, накшталт партала, вырашэнне галоўнага ўвахода на заходнім фасадзеЛазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том І. Мінск, «Беларусь», 2007, ст.40.

Інтэр’ер быў аздоблены фрэскамі, падлога выкладзена з паліваных керамічных плітак.

Літаратура С. 463—464.

Спасылкі

Катэгорыя:Колішнія праваслаўныя храмы Віцебскай вобласці Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Полацка Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Полацка Катэгорыя:З’явіліся ў XII стагоддзі Катэгорыя:Зніклі ў XVI стагоддзі