Ладдзя з Гродна — шахматная фігурка ладдзі (тура) XII стагоддзя, знойдзеная ў Гродне. Захоўваецца ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі.

Гісторыя Фігурка ладдзі была знойдзена ў 1932 г. на Старым замку ў Гродне пры раскопках пад кіраўніцтвам заснавальніка і дырэктара Гродзенскага музея Ю. Ядкоўскага. Падрабязнасці і пашпарт экспаната былі згублены падчас пераходу фондаў музея ва ўласнасць савецкай дзяржавыПохищенную в Гродно шахматную фигуру пытались продать за два миллиона.

Крадзеж У жніўні 2004 года фігурка была скрадзена. Ладдзя захоўвалася пад шклом у часовай экспазіцыі, таму сігналізацыя не была падключана. Наглядчыца ж назірала адразу за двума памяшканнямі музея. Злачынец змог адсунуць цяжкае шкло і выкраў шахматную фігурку, знікненне экспаната, магчыма, было заўважана не адразу«…бе бо исхитрил лодье дивно» . Унікальная фігурка была выяўлена толькі ў 2008 годзе падчас здзелкі, у якой 21-гадовы гарадзенец спрабаваў прадаць экспанат за два мільёны беларускіх рублёў.

Апісанне Фігурка выразана з нявызначанага мінералу светла-жоўтага колеру з зялёнымі пражылкаміСтаніслаў Цярохін. ШАХМАТЫ ДАЛЁКІХ ПРОДКАЎ.

Фігурка мае выгляд невялікага рачнога судна з воінамі на носе і карме. На носе фігурка ляжыць, сагнуўшы ногі ў каленях і гледзячы наперад, на карме знаходзіцца стырнік, які кіруе рухам судна. Даўжыня судна складае 5,5 см, шырыня ў бартах 1,5 см, вышыня ўсёй фігуры — 4,3 см. Ладдзя з аднолькава вострымі насамі замацавана на высокай ножцы з прамавугольнай падстаўкай, у якой маюцца круглыя адтуліны (адна вялікая скразная пасярэдзіне і па адной з кожнага боку)Гродзенская ладдзя. На бартах — круглыя адтуліны для вёслаў, але весляры не бачны: іх закрывае палуба. З кожнага боку на бартах вісяць міндалепадобныя шчыты.

Бясспрэчна падабенства гродзенскай ладдзі з вядомым у XII ст. на Русі асобым тыпам судна, так званай насадай — суднам з надшытымі дошкамі бартамі і накрытым верхам, прыстасаваным для бою на вузкіх рэках. Лаўрэнцеўскі летапіс так апісвае насаду: «…прыдумаў Ізяслаў лоддзі дзіўныя… бо ў іх весляры вяслуюць нябачна, толькі вёслы відаць, а людзей… не відаць,… Бо лоддзі накрыты дошкамі, зверху воі ў бронях і страляюць, а стырнавых два ёсць, адзін на карме, а другі на носе». Вельмі верагодна, што ладдзі-насады шырока выкарыстоўваліся і на тэрыторыі Панямоння.

Літаратура

Катэгорыя:Шахматныя фігуры Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Гродна Катэгорыя:З’явіліся ў XII стагоддзі Катэгорыя:Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей Катэгорыя:Выкрадзеныя творы мастацтва Катэгорыя:Стары замак (Гродна)