Цзюлун, — паўвостраў на паўднёвым усходзе Кітая, большай часткай уваходзіць у склад спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Ганконг. На паўвостраве размешчана аднайменная частка Ганконга. Абмываецца водамі Паўднёва-Кітайскага мора. Плошча каля 700 км². Пераважаюць нізкагор'і (вышынёй 400—600 м). Бераг мае шмат скалістых мысаў, бухт, прыбярэжных астравоў.

Спасылкі

Катэгорыя:Геаграфія Ганконга Катэгорыя:Паўвостравы Кітая Катэгорыя:Паўвостравы паводле алфавіта