Папа і Патрыярх Александрыйскі і ўсяе Афрыкі (поўны тытул Найблажэннейшы, Найбоскі і Найсвяцейшы Айцец і Пастыраначальнік, Папа і Патрыярх Вялікага Града Александрыі, Лівіі, Пентапаля, Эфіопіі, усяго Егіпта і ўсяе Афрыкі, Айцец Айцоў, Пастыр Пастыраў, Архірэй Архірэяў, Трынаццаты Апостал і Суддзя Сусветуhttp://www.patriarchia.ru/db/text/134420.html, http://www.saint.gr/3/ierarxes.aspx) — афіцыйны тытул прадстаяцеля Александрыйскай Праваслаўнай Царквы. Праваслаўная Александрыйская Царква — адна з самых старажытных, у дыпціху Праваслаўных Цэркваў стаіць другой, пасля Канстанцінопальскай і перад Антыяхійскай.

З усіх праваслаўных патрыярхаў толькі ў Патрыярха Александрыйскага маецца тытул Папы.

Гісторыя тытула Паводле шостага канона Першага ўсяленскага сабору (325) і другога канона Другога ўсяленскага сабору (381), улада Александрыйскага епіскапа распаўсюджвалася «на ўвесь Егіпет»Папа Чорнага кантынента: інтэрв'ю з Патрыярхам Александрыйскім Пятром VII (каментарый у рэчышчы гісторыі) — Артыкулы — Царкоўна-Навуковы Цэнтр «Праваслаўная Энцыклапедыя».

З сярэдзіны III стагоддзя Александрыйскі епіскап носіць ганаровы тытул Папы. Першым прадстаяцелем Александрыйскай царквы, згаданы як Папа, быў Іракл Александрыйскі (231—248)History of the Coptic Church, Iris Habib Elmasry.. З 451 года за Александрыйскім епіскапам таксама зацвердзіўся тытул патрыярха. Да ўзвышэння Канстанцінопаля Александрыя была галоўным хрысціянскім цэнтрам на Усходзе, у сувязі з гэтым у тытуле Александрыйскага патрыярха замацавалася назва «13-ы апостал і суддзя ўсяго Сусвету».

Патрыярх Мялецій II (1926—1935) распаўсюдзіў юрысдыкцыю Александрыйскага патрыярхата на ўсю Афрыку, замяніўшы ў тытуле Александрыйскага патрыярха слова «ўсяго Егіпта» на «ўсяе Афрыкі»Catholic.ru — Каталіцкая Расія :: Александрыйскі патрыярхат.

C 9 кастрычніка 2004 года прадстаяцелем Александрыйскай Праваслаўнай царквы з'яўляецца Феадор II.

Гл. таксама Спіс прадстаяцеляў Александрыйскай праваслаўнай царквы

Катэгорыя:Александрыйская Праваслаўная Царква Катэгорыя:Рэлігійныя тытулы Александрыя