Емяльян Рыгоравіч Са́ўчанка ( — ) — генерал-маёр (28.4.1943Сайт БДПУ імя Максіма Танка).
Е. Р. Саўчанка нарадзіўся ў горадзе Дрысазараз горад Верхнядзвінск, Віцебская вобласць (па іншых звестках у вёсцы ЧарняўшчынаПрыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць). У Чырвонай Арміі з 1918 года. Удзельнік Грамадзянскай вайны. У 1933 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ, у 1941 годзе — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на Ленінградскім фронце — начальнік штаба, намеснік камандзіра стралковага корпуса, арміі, намеснік начальніка тылу Войска Польскага. Удзельнік абароны Ленінграда, Вісла-Одэрскай аперацыі і інш.
З 1947 года начальнік кафедры Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе. З 1953 года генерал-маёр Е. Р. Саўчанка ў запасе. Працаваў выкладчыкам у Ваеннай акадэміі.
Узнагароды Узнагароджаны сям’ю ордэнамі і медалямі. Сярод узнагарод — ордэн Леніна і ордэн Кутузава II ступеніНаши земляки на службе в Войске Польском .
Літаратура
Долготович Б. Д. Военачальники земли белорусской: энциклопедический справочник / Б. Д. Долготович. — Мн., 2005. — С. 209.
Спасылкі Наши земляки на службе в Войске Польском
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Блакада Ленінграда Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Генерал-маёры СССР Катэгорыя:Выкладчыкі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ