Яўген II (; свецкае імя Эўджэніа Савелі ці Яўген Савелій, ? — ) — Папа Рымскі з 8 чэрвеня 824 па 27 жніўня 827. Прэсвітар царквы Св. Сабіны, сын рымляніна Баэмунда. Быў абраны насуперак жаданню рымскай арыстакратыі, але пры падтрымцы франкскага караля Лотара I. Наўзамен падпісаў «Рымскую канстытуцыю», паводле якой фактычна станавіўся васалам імператара. Браў удзел у спрэчках наконт іконашанавання.

Літаратура

Катэгорыя:Папы Рымскія Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы IX стагоддзя