Жан П’ер Камю (; , Парыж — , Парыж) — французскі пісьменнік і багаслоўБольшая Российская энциклопедия: В 30 т. / Председатель науч.-ред. совета Ю. С. Осипов. Отв. ред С. Л. Кравец. Т. 12. Исландия — Канцеляризмы. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2008. — 767 с.: ил.: карт..

Нарадзіўся 3 лістапада 1584 года ў Парыжы. Навучаўся ў Францыска Сальскага.

Творчасць Жан П’ер Камю быў адным з самых плённых аўтараў перыяду 1620—1648 гг. На яго першыя творы моцна паўплывалі «Эсэ» Мішэля Мантэня і духоўныя пошукі Францыска Сальскага.

У сваёй літаратурнай дзейнасці ён спалучаў рысы рамана і апавядання. Змрочныя гісторыі са сцэнамі гвалту, часцяком заснаваныя на пераказаных анекдотах ці крымінальных здарэннях, ствараліся ў рэчышчы «трагічных гісторый» Матэа Бандэла, што былі папулярнымі ў Францыі пад канец эпохі Рэнесансу і ў пачатку XVII ст.

Аўтар раманаў «Агатанфіл», «Эліза», «Спірыдон», «Паломба» і іншых.

Спасылкі

Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі XVII стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі барока Катэгорыя:Пісьменнікі-святары Катэгорыя:Каталіцкія святары Катэгорыя:Епіскапы Францыі