Апалон Каржанёўскі (, с. Ганаратка, цяпер у Араціўскім раёне Вінніцкай вобласці, Украіна — , ) — польскі паэт, перакладчык, драматург, удзельнік падрыхтоўкі паўстання 1863—1864 гадоў. Бацька англійскага пісьменніка-навеліста Джозефа Конрада (Юзафа Каржанёўскага).
Біяграфія Паходзіў з польскага шляхецкага роду (гербу «Наленч»). Вучыўся ў гімназіях Камянца-Падольскага, Нямірава, Вінніцы, Жытоміра. З 1841 па 1846 вывучаў права і арыенталістыку ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце. Падчас Крымскай вайны рыхтаваў выбух паўстання ў тылах расійскага войска. У 1859 атабарыўся з сваёй радзінай у Жытоміры.
Удзел у падрыхтоўцы паўстання thumb|240px|Гроб Апалона Каржанёўскага (фрагмент), Кракаў, Ракавіцкія могілкі. thumb|240px|Мемарыяльная шыльда, што прыгадвае літаратара Апалона Каржанёўскага і яго сына Джозефа Конрада-Каржанёўскага на доме № 47 па вуліцы Новы Свет у Варшаве, дзе абодва жылі ў 1861. thumb|240px|Гроб Апалона Каржанёўскага, Кракаў, Ракавіцкія могілкі З 1861 прымае ўдзел у падрыхтоўцы паўстання 1863—1864 гадоў у Варшаве, належаў да лагеру «чырвоных». Кантактаваў з Ігнацыем Хміеленскім. Быў галоўным арганізатарам патрыятычных маніфестацыяў у Варшаве. Падрыхтаваў святкаванне юбілея падпісання Люблінскай уніі, маніфестацыі пасля смерці прымаса Антонія (Фіялкоўскага). 23 верасня 1861 узначальваў акцыю па байкоце выбараў у мясцовую адміністрацыю. Быў аўтарам адозвы «Да братоў палякаў, русінаў і літвінаў». Кіраваў маніфестацыяй 10 кастрычніка 1861 ў Гародлі. Пасля ўвядзення ў Варшаве 17 кастрычніка ваеннага становішча, быў ініцыятарам стварэння гарадскога камітэта. У ноч з 20 на 21 кастрычніка быў арыштаваны рускімі і заключаны ў X павільёне Варшаўскай цытадэлі. У маі 1862 асуджаны на высылку ў Волагду, праз год пераведзены ў Чарнігаў. У сувязі з дрэнным станам здароўя ў 1868 годзе быў выпушчаны і пераехаў з сынам у Львоў, а праз год у Кракаў. Пахаваны на Ракавіцкіх могілках у Кракаве.
Творчая спадчына Першым творчым здабыткам быў цыкл рэлігійна-патрыятычных вершаў, Czyśćcowe Pieśni (1849—1854). У 1854 годзе апублікаваў скандальную драму «Камедыя» (), у якой рэзка разкрытыкаваў асяроддзе польскай шляхты ва Украіне.
Акрамя паасобных вершаў, выдаў асобна: «» (пераклад пераробленай камедыі Грыбаедава), «» (Вільня, 1856), камедыі і драмы: «» (Санкт-Пецярбург, 1859), «» (Львоў, 1861), «» (Львоў, 1864).
Быў аўтарам перакладаў на польскую мову твораў Шэкспіра, Альфрэда дэ Віньі, Чарльза Дзікенса і Віктора Гюго. У 1864 выдаў кнігу Польшча і Масква () і дысертацыю па драматургіі Шэкспіра ().
Літаратура
Катэгорыя:Драматургі Польшчы Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Перакладчыкі Польшчы Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Вязні Варшаўскай Аляксандраўскай цытадэлі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вінніцкай вобласці