Азіяцкі тур PTC 2014/2015 — Этап 1 (таксама вядомы як Адкрыты чэмпіянат Ісіна 2014) — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 17 па 21 чэрвеня 2014 года ў спартыўным цэнтры Ісіна, у Ісіне, Кітай. Прызавы фонд турніру склаў £50,000, з якіх £10,000 атрымаў пераможца.
Прызавыя грошы
Прызавы фонд турніру склаў £50,000, як і на ўсіх астатніх турнірах серыі PTC 2014/2015, якія праходзілі ў Азіі. Пераможца спаборніцтва атрымаў £10,000.
Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады. Аднак, у адрозненне ад падліку ачкоў у сезонах 2012/2013 і 2013/2014, калі снукерыст, які прайграваў у першым жа матчы на турніры, атрымліваў у рэйтынг колькасць ачкоў, у два разы меншую за колькасць прызавых грошай, з сезона 2014/2015 снукерыст, які прайграе ў сваім першым матчы, увогуле не атрымлівае рэйтынгавых ачкоў.
ДасягненнеПрызавыяПераможца£10000Фіналіст£5000Паўфіналісты£2500Чвэрцьфіналісты£15001/8 фіналу£10001/16 фіналу£6001/32 фіналу£200Агульны прызавы фонд £50000 Максімальны брэйк £500
Спасылкі
Адкрыты чэмпіянат Ісіна 2014 на Snooker.org Статыстыка адкрытага чэмпіянату Ісіна 2014 на CueTracker.net Старонка адкрытага чэмпіянату Ісіна 2014 на my147.com Фотаздымкі World Snooker з адкрытага чэмпіянату Ісіна 2014 на Facebook
Катэгорыя:Адкрыты чэмпіянат Ісіна па снукеры Катэгорыя:Players Tour Championship 2014/2015 (снукер) Катэгорыя:2014 год у снукеры Катэгорыя:Спорт у Кітаі ў 2014 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2014/2015 Катэгорыя:Снукерныя турніры ў Кітаі