Пячатка з выявай Святога Дзмітрыя і Маці Божай — свінцовая пячатка памерам 30 мм, знойдзеная ў Пінску. На адным боку змешчаны бюст Святога Дзмітрыя з дзідай каля правага пляча і шчытом у левай руцэ. На адваротным боку — бюст Маці Божай Аранты тыпу «Непарушная сцяна». Падобныя пячаткі даволі распаўсюджаны, але дакладна не вядома каму яны належалі.
Літаратура
Міралюбаў Б. В. Пінская віслая пячатка. - Помнікі гіст. і культ. Беларусі, 1975, №4.
Катэгорыя:Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Пінска Катэгорыя:Пячаткі