Фолк-метал () — адзін з кірункаў металу, увабраў у сябе элементы народнай музыкі. Фолк-метал з'явіўся ў выніку ўкаранення элементаў народнай музыкі ў гучанне розных стыляў металу.

Гісторыя

Характарыстыкі

Музыка Як правіла, фолк-метал з'яўляецца сплавам метал-музыкі з народнай музыкай розных этнаграфічных груп. Так, групы Primordial, Melechesh і Finntroll выконваюць блэк-метал з прымессю народнай музыкі. The Lord Weird Slough Feg і Mägo de Oz грунтуюцца на пауэр-метале. Нямецка-нарвежскі гурт Midnattsol адштурхваецца ад готык-металу. Прагрэсіўныя тэндэнцыі назіраюцца ў Elvenking, Lumsk і Týr. Некаторыя групы не абмяжоўваюцца адным паджанрам металу і фолк-музыкай. Напрыклад Orphaned Land змешваюць фолк, прагрэсіўны метал і дэз-дум-метал, або Ensiferum, музыка якіх змяшчае элементы фольку, пауэр-металу і мелодык-дэз-металу.

Народныя элементы ў жанры часта адлюстроўваюць этнічнае паходжанне музыкаў, прыкладам таму з'яўляецца скандынаўская музыка ў Finntroll і Korpiklaani або Балтыйская народная музыка ў Metsatöll і Skyforger або блізкаўсходняя народная музыка ў Orphaned Land і Melechesh. Кельцкая музыка можа быць знойдзена ў ірландскіх груп Cruachan і Waylander, а таксама ў некаторых груп не-ірландскага паходжання, напрыклад у Eluveitie або Tuatha de Danann. Народную музыку з розных рэгіёнаў выконваюць Elvenking і Ensiferum.

Інструменты У фолк-метале выкарыстоўваюцца тыя ж самыя тыповыя інструменты, характэрныя для мэталу (гітары, бас, барабаны) і, як правіла, народныя інструменты. Аднак некаторыя групы, як напрыклад Týr, абыходзяцца і без іх. Найбольш распаўсюджаным інструментам з'яўляецца скрыпка. Некаторыя групы вылучаюць на першы план больш экзатычныя інструменты свайго этнічнага паходжання або краіны. Да прыкладу, Skyforger граюць на латвійскай куоклес, Metsatöll ўжываюць эстонскі торупіль, Korpiklaani — кантэле, Orphaned Land — уд і саз.

Вакал

Лірыка

Выканаўцы

Беларусь Сымон-Музыка Wartha Кашлаты Вох Forodwaith Gods Tower Litvintroll Vicious Crusade Znich

Зноскі