thumb|upright=2|Панарама плошчы Бебельплац: злева будынак Оперы на Унтэр-дэн-Ліндэн, справа — будынак Старой бібліятэкі, у цэнтры — сабор Святой Ядвігі Бебельплац ( — плошча Бебеля) — адна з цэнтральных плошчаў сталіцы Германіі горада Берліна. З поўдня на плошчу выходзіць вуліца Унтэр-дэн-Ліндэн. Плошча з'явілася ў 1741—1743 гады як «плошча ля Оперы» (у 1741—1742 гадах тут была пабудаваны будынак Берлінскага опернага тэатра). У 1911—1947 гадах яна насіла імя імператара Франца-Іосіфа ().

Даваенная забудова плошчы — Форум Фрыдэрыцыянум — была разбурана і ў паваенныя гады заменена новымі будынкамі з гістарычнымі фасадамі. Архітэктурны ансамбль плошчы, якая носіць з 31 жніўня 1947 года імя Аўгуста Бебеля, знаходзіцца пад аховай дзяржавы.

10 мая 1933 года плошча стала месцам правядзення вядомага спалення кніг. Каля 40 тысяч студэнтаў, прафесараў, членаў СА і СС знішчалі на кастры кнігі названых «антынямецкімі» аўтараў: Зігмунда Фрэйда, Эрыха Кестнера, Генрыха Мана, Карла Маркса і Курта Тухольскага. Пра гэтыя сумныя падзеі нагадвае мемарыял спаленым кнігам працы ізраільскага мастака Міхі Ульмана ў цэнтры плошчы: пад шкляной плітой глыбока ўніз ідуць пад зямлю пустыя белыя кніжныя стэлажы.

З 2004 года пад плошчай функцыянуе падземная паркоўка ў два паверхі на 462 лягковыя аўтамабілі з выхадам непасрэдна да будынка Дзяржаўнай оперы на Унтэр-дэн-Ліндэн.

Спасылкі

Кругавая панарама Бебельплац Бебельплац на афіцыйным сайце Берліна

Катэгорыя:Плошчы Берліна Катэгорыя:Мітэ (раён)