Краіны Паўночнай Еўропы (, ) — культурна-палітыка-геаграфічны рэгіён у Еўропе, які ўключае дзяржавы Скандынавіі (Данію, Швецыю і Нарвегію) і гістарычна звязаныя з імі дзяржавы Фінляндыю і Ісландыю, а таксама Грэнландыю і Фарэрскія астравы (з’яўляюцца часткай Даніі). Ва ўжытку ўсе краіны гэтага рэгіёна часам памылкова называюць Скандынавіяй, што няслушна, з прычыны таго, што Ісландыя і Фінляндыя не з’яўляюцца часткай Скандынавіі.

Характэрнай асаблівасцю нацыянальных сцягоў краін Паўночнай Еўропы з’яўляецца выява крыжа, зрушанага ад цэнтра налева.

Данія — канстытуцыйная манархія, якая выкарыстоўвае парламенцкую сістэму. Грэнландыя — аўтаномны рэгіён у складзе Садружнасць Каралеўства Данія; мае аўтаномны статус з 1979 г. Фарэрскія астравы — аўтаномны рэгіён у складзе Садружнасць Каралеўства Данія; мае аўтаномны статус з 1948 г. Ісландыя — парламенцкая рэспубліка; незалежная дзяржава з 1918 г. Нарвегія — канстытуцыйная манархія, якая выкарыстоўвае парламенцкую сістэму; незалежная дзяржава з 1905 г. Фінляндыя — парламенцкая рэспубліка; незалежная дзяржава з 1917 г. Аландскія астравы— шведскамоўная аўтаномная правінцыя ў складзе Фінляндыі (з 1920 г.) Швецыя — канстытуцыйная манархія, якая выкарыстоўвае парламенцкую сістэму.

Дзяржаўная і нацыянальная сімволіка На дзяржаўных сцягах усіх краін Паўночнай Еўропы намаляваны характэрны крыж, зрушаны ад цэнтра налева. Самым раннім сцягам, на якім з’явіўся такі крыж, з’яўляецца сцяг Даніі.

Данія

Ісландыя

Нарвегія

Фінляндыя

Швецыя

Пашпартны і працоўны саюз Краіны Паўночнай Еўропы (за выключэннем Грэнландыі) утвараюць пашпартны саюз, створаны ў 1954 годзе. Грамадзяне краін-удзельніц саюза могуць свабодна перасякаць межы ўнутры саюза, не прад’яўляючы і нават не маючы пры сабе пашпарт (аднак дакументы, якія пацвярджаюць асобу, мець усё ж неабходна), а таксама працаўладкоўвацца без атрымання дазволу на працу. Цікава, што Нарвегія, у адрозненне ад Даніі, Швецыі і Фінляндыі, не з’яўляецца членам Еўрасаюза.

Тэрміналогія Тэрмін Паўночная Еўропа ў вышэйзгаданым значэнні (як культурна-геаграфічны рэгіён, звязаны са Скандынавіяй) не варта блытаць з Паўночнай Еўропай у сучасным палітыка-геаграфічным сэнсе (апошні значна шырэйшы ў сваім азначэнні і супрацьпастаўляецца Паўднёвай і Усходняй Еўропе). Так, паводле афіцыйнай класіфікацыі ААН, да Паўночнай Еўропы (), апроч пералічаных дзяржаў, адносяць краіны Балтыкі (Эстонію, Латвію, Літву), Вялікабрытанію і Ірландыю.

Гл. таксама Паўночная Еўропа Скандынавія Скандынаўскія краіны Фенаскандыя

Спасылкі Тэма «Краіны Паўночнай Еўропы пасля Другой сусветнай вайны» са зборніка лекцый па дысцыпліне «Найноўшая гісторыя Еўропы і Амерыкі»

Катэгорыя:Паўночная Еўропа