thumb|Аўтапартрэт аўтара «Бі́тва пад О́ршай» — батальны твор, прысвечаны бітве 8 верасня 1514 паміж літоўска-польскім і маскоўскім войскамі. Час стварэння — паміж 1520 і 1534 годамі.

Аўтар Ананімнага майстра «Бітвы пад Оршай» лічаць адным з надворных мастакоў-картографаў, а ўлічваючы тэхніку твора, аўтар быў з кола Лукаса Кранаха Старэйшага. Падрабязнасць у аднаўленні дэталей паказвае на непасрэднага ўдзельніка бітвы. На карціне знаходзіцца аўтапартрэт мастака — ён прадстаўлены няўзброенай постаццю ў нямецкім строі, якая сядзіць на пяньку на беразе Дняпра, назіраючы за ходам бітвы і адначасова кадруючы пальцамі відарыс будучага твора. У экспазіцыі Нацыянальнага музея ў Варшаве твор прыпісаны нямецкаму мастаку Гансу Крэлю.

Апісанне Карціна паказвае з вышыні птушынага палёту розныя этапы бітвы, пра што сведчаць адныя і тыя ж постаці, што з'яўляюцца ў розных месцах — сам гетман Канстанцін Астрожскі прадстаўлены тройчы. Дэталі ўзбраення і адзення, а таксама партрэты камандзіраў адлюстраваныя рэалістычна і з вялікай дакладанасцю — паказаныя, напрыклад, такія сцэны, як выліванне вады са зброі пасля пераправы. Некаторыя сцэны мяжуюць з гратэскам, іншыя падкрэсліваюць жорсткасць бітвы.

Карціна захавалася не цалкам. Уважлівы аналіз паказаў, што яна была вышэйшая і заканчвалася лініяй гарызонту. Парушаная сіметрыя сведчыць пра тое, што было адрэзана 1/5 па шырыні з левага боку. Дзве калоны цяжкай пяхоты, што складалі цэнтр выявы, цяпер знаходзяцца ля левага яе края.

Твор быў створаны па заказу караля ў прапагандысцкіх мэтах, хоць сама бітва не прынесла вялікіх стратэгічных выгад. Гледачы на карціне бачаць прыгожа прадстаўленыя шэрагі літоўскага войска, а маскоўскае войска прадстаўленае неарганізаваным людскім натоўпам.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Жывапіс Адраджэння Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага музея ў Варшаве Катэгорыя:Гісторыя Оршы Катэгорыя:Карціны XVI стагоддзя