thumb|DVI-раздым Digital Visual Interface, скар. DVI () — стандарт на інтэрфейс і адпаведны раздым, прызначаны для перадачы відэавыявы на лічбавыя прылады адлюстравання, такія як вадкакрышталічныя маніторы, тэлевізары і праектары. Распрацаваны кансорцыумам Digital Display Working Group.
Гісторыя Первшыя версіі відэаінтэрфейсаў, такія як MDA, CGA і EGA, былі лічбавымі. Але ў відэаадаптары VGA з яго 18-бітным колерам давялося перайсці на аналагавую перадачу сігналаў (тры лініі сігналаў RGB для катодаў, плюс стандартныя кіруючыя сігналы кадравай і радковай разгортак) — падобная сістэма мела большы запас по перадаванай паласе частот, дастатковай для ўсіх існавалых сістэм адлюстравання.
Сапраўды, інтэрфейс VGA існаваў без зменаў цэлых 10 год, за гэты час колькасць пікселяў павялічылася ў чатыры разы (з 640×480 да 1280×1024). Пад канец 1990-х плазменныя панэлі, першапачаткова невялікія, але дарагіяThe History of Plasma Display Panels by Jamie Hutchinson, , павялічыліся да памераў вялікага тэлевізара, ВК-маніторы сталі досыць дасканалымі ў ноўтбуках — і тыя, і іншыя ўжывалі для кіравання і вываду інфармацыі на экран выключна лічбавыя сігналы. таму цалкам лагічным было вяртанне да лічбавай перадачы сігналаў выявы, што і адбылося ў 1999 годзе, калі выйшла спецыфікацыя DVI. Пры гэтым меркавалася, што кінескопы яшчэ доўга не будуць здавать сваіх пазіцый — раннія ВК пакутвалі на кепскую колераперадачу і адчувальнымі затрымкамі выявы. Таму ў стандарт павінны былі ўвасці і линіі VGA.
Тэхнічныя падрабязнасці Фармат даных, ужываны ў DVI, аснаваны на PanelLink — фармаце паслядоўнай перадачы даных, рапрацаваным фірмай Silicon Image. Выкарыстоўвае тэхналогію высокахуткаснай перадачы лічбавых струменяў TMDS (Transition Minimized Differential Signaling, дыферынцыяльная перадача сігналаў з мінімізацыяй перападаў узроўняў) — тры каналы, якія перадаюць струмені відэа і дадатковых звестак, з прапускной здольнасцю да 3,4 Гбіт/с на канал.
Максімальная даўжыня кабеля не пазначана ў спецыфікацыі DVI, таму што яна залежыць ад колькасці перадаванай інфармацыі. Кабель даўжынёй 10,5 метраў можна ўжываць для перадачы выявы з разрозненнем да 1920 x 1200 пунктаў. Праз кабель даўжынёй 15 метраў атрымаецца перадаць у нармальнай якасці выяву з разрозненнем 1280 x 1024 пунктаў. Для ўзмацнення сігнала пры перадачы праз кабель большай даўжыні ўжываюцца адмысловыя прылады. З іх ужываннем даўжыня кабеля можа быць павялічана да 61 метра (у выпадку ўжывання ўзмацняльніка з уласнай крыніцай сілкавання). thumb|right|181px|Разнавіднасці раздымаў DVI Single link (адзінарны рэжым) DVI выкарыстоўвае чатыры вітых пары правадоў (чырвоны, зялёны, сіні, і clock), забяспечваючы магчымасць перадаваць 24 біты на піксель. З ім можа быць дасягнута максімальнае магчымае разрозненне 1920x1200 (60 Гц) альбо 1920x1080 (75 Гц).
Dual link (двайны рэжым) DVI падвойвае прапускную здольнасць і дазваляе атрымліваць разрозненне экрана 2560x1600 і 2048x1536. Таму для самых буйных ВК манітораў з вялікім разрозненнем, такіх, як 30" мадэлі, абавязкова патрэбна відэакартка з двухканальным DVI-D Dual-Link выхадам. Калі ў манітора максімальнае разрозненне экрана 1280x1024, то злучаць яго кабелем dual link не мае сэнса, бо гэты кабель прызначаны для манітораў з большым разрозненнем.
Віды DVI DVI-A — толькі аналагавая перадача. DVI-I — аналагавая і лічбавая перадача. DVI-D — толькі лічбавая перадача.
Відэакарткі з DVI-A не падтрымліваюць маніторы адпаведныя стандарту DVI-D. Відэакартку з DVI-I можна падключыць да DVI-D-манітора (кабелем з двума канэктарамі DVI-D-відэлец).
Спецыфікацыя
Лічбавая перадача Мінімальная тактавая частата: 21,96 МГц Максімальная тактавая частата ў адзінарным рэжыме: 165 МГц Максімальная тактавая частата ў двайным рэжыме: залежыць ад TMDS-перадатчыка і ад таўшчыні і даўжыні кабеля Перадаецца пікселяў за такт: 1 (адзінарны рэжым) альбо 2 (двайны) Бітаў у пікселі: 24 (адзінарны рэжым) альбо 25-48 (двайны, калі перадаецца 1 піксель за такт) Прыклады рэжымаў single link: HDTV (1920×1080), частата 60 Гц з 5 % LCD blanking (131 МГц) WUXGA (1920×1200), частата 60 Гц (154 МГц) UXGA (1600×1200), частата 60 Гц with GTF blanking (161 МГц) SXGA (1280×1024), частота 85 Гц with GTF blanking (159 МГц) Прыклады рэжымаў dual link: QXGA (2048×1536), частата 75 Гц with GTF blanking (2×170 МГц) HDTV (1920×1080), частата 85 Гц with GTF blanking (2×126 МГц) WQXGA (2560×1600), частата 60 Гц (на 30-цалевым ВК-дысплеі) WUXGA (1920×1200), частата 120 Гц (2x154 МГц)
«5 % LCD blanking» значыць, што 5 % прапускной здольнасці ідзе на інтэрвалы гашэння пасля кожнага радка і кажнага кадра. GTF () — стандарт VESA.
Аналагавая перадача Прапускная здольнасць RGB-сігнала ЛАП сучаснай відэакарткі 400МГц. Тем не менш, відэакарткі на аснове XGI Volari XP10 працуюць на 420МГц, а самая высокая частата ЛАП дасягнута на відэакартцы «BarcoMed 5MP2 Aura 76Hz» і складае 550МГц.
Раздым
+ Нумарацыя кантактаў, від на гняздо12345678 C1C2910111213141516C51718192021222324C3C4
+ Прызначэнне кантактаў Кантакт Назва Прызначэнне1 Даныя TMDS 2- Digital red − (1-ы канал)2 Даныя TMDS 2+ Digital red + (1-ы канал)3 Даныя TMDS 2/4 shield 4 Даныя TMDS 4− Digital green − (2-і канал)5 Даныя TMDS 4+ Digital green + (2-і канал)6 Строб DDC 7 Даныя DDC8 Аналагавая кадравая разгортка9 Даныя TMDS 1− Digital green − (1-ы канал)10 Даныя TMDS 1+ Digital green + (1-ы канал)11 Даныя TMDS 1/3 shield 12 Даныя TMDS 3− Digital blue − (2-і канал)13 Даныя TMDS 3+ Digital blue + (2-і канал)14+5 В Сілкаванне для манітора ў рэжыме сну15 Зазямленне Зямля для кантактаў 14, 8 і C416 Вызначэнне далучэння 17 Даныя TMDS 0− Digital blue − (1-ы канал) і лічбавая сінхранізацыя18 Даныя TMDS 0+ Digital blue + (1-ы канал) і лічбавая сінхранізацыя19 Даныя TMDS 0/5 shield 20 Даныя TMDS 5− Digital red − (2-і канал)21 Даныя TMDS 5+ Digital red + (2-і канал)22 Экранаванне стробу TMDS 23 Строб TMDS + Digital clock + (1-ы і 2-і каналы)24 Строб TMDS − Digital clock − (1-ы і 2-і каналы)C1 Аналагавы чырвоны сігнал C2 Аналагавы зялёны сігналC3 Аналагавы сіні сігналC4 Аналагавая радковая разгорткаC5 Аналагавае зазямленне Зямля для аналагавых чырвонага, зялёнага і сіняга
Гук праз DVI
З 2008 года вытворцы відэаплат паступова абнаўляюць кантролер для подтрымкі HDMI-выхаду ў дадатак да DVI. У сувязі з электрычнай і кантактнай сумяшчальнасцю паміж DVI і HDMI для вываду даных праз DVI на HDMI-сумяшчальную прыладу (напрыклад тэлевізар) з ужываннем функцый HDMI (напрыклад перадачы гука) патрабуецца толькі просты пасіўны перахаднік (ці DVI-D — HDMI кабель).
Тыповыя праблемы, звязаныя з кабелямі Адной з самых распаўсюджаных проблем з’яўляецца з’яўленне раскіданых мігатлівых чырвоных (хоць магчымы і іншыя колеры) кропае на высокіх разрозненнях на выяве, гэта можа адбывацца з наступных прычын: недастатковы кантакт некалькіх кантактаў кабеля; кепская экранаванасць кабеля; недахоп прапускной здольнасці кабеля.
Спосабы выпраўлення: палепшыць фіксацыю кабеля ў гнёздах шляхам закруткі вінтоў на раздымах; замяніць на болей абаронены кабель (хоць варта памятаць, што хуткасці кабеля Single Link на высокіх разрозненнях можа не хапіць); замяніць кабель на DVI Dual link, тым самым павялічыўшы хуткасць перадачы.
А таксама альтэрнатыўныя спосабы выпраўлення: панізіць частату абнаўлення ў драйверы відэаадаптара; пераключыць рэжым працы DVI (напрыклад, як у драйверах відэакартак ATI Catalyst). павялічыць прыгнечэнне перашкод ў відэаадаптары Nvidia ў панэлі кіравання.
Гл. таксама HDMI DisplayPort Спіс відэаканэктараў
Спысылкі Сайт Digital Display Working Group
Катэгорыя:Інтэрфейсы прылад Катэгорыя:Камп’ютарнае апаратнае забеспячэнне Катэгорыя:Кабельныя раздымы