Маскоўская дзяржава або Масковія (, ) — дзяржава ва Усходняй Еўропе і пазней у Азіі ў 1478—1721 гадах.

У Вялікім Княстве Літоўскім, пазней у Рэчы Паспалітай і іншых дзяржавах не прызнавалі за вялікімі князямі маскоўскімі тытул «Русі», пагатоў «усяе Русі», а пазней і царскі тытул. Тытул цара быў самапрыняты, без памазання як належыць цэзару (імператару), чыёй слоўнай формай ёсць «цар» і як пазіцыянавалі сябе вялікія князі маскоўскія. Традыцыйнай назвай дзяржавы вялікіх князёў маскоўскіх, пасля яе значнага пашырэння за межы Вялікага Княства Уладзімірскага і Маскоўскага, як у Вялікім Княстве Літоўскім і Кароне Польскай, так і ў іншых краінах была Маскоўская дзяржава або папросту Масковія або Масква. Назвы Рускае царства () і яе візантыязаваны варыянт Расійскае царстваРоссийский и русский // Справочно-информационный портал Грамота.ру − русский язык для всех (www.gramota.ru)Зимин А. А., Хорошкевич А. Л. Россия времени Ивана Грозного.  — М.: Наука, 1982.Перевезенцев, С. В. Смысл русской истории. — : «Вече», 2004., а таксама проста Русь або Русія (рсїѧ), як адны з шэрагу саманазваў, ужываліся ў самой Маскоўскай дзяржаве. Назвы Руская дзяржава і Расійская дзяржава з’явіліся і культываваліся ў расійскай гістарыяграфіі XVIII—XIX ст., адтуль перайшлі ў савецкую гістарыяграфію, дзе з’явілася назва Руская цэнтралізаваная дзяржава. З савецкай гістарыяграфіі назва трапіла ў нацыянальныя гістарыяграфіі постсавецкіх краін, у тым ліку ў беларускую (напр. гл.Нацыянальны атлас Беларусі. — Мн., 2002. — 292 с.)

У 1547 годзе вялікі князь маскоўскі Іван IV каранаваўся і прыняў поўны тытул «Вялікі цар, Божаю літасцю цар і вялікі князь усяе Русі, Уладзімірскі, Маскоўскі, Наўгародскі, Пскоўскі, Разанскі, Цвярскі, Югорскі, Пермскі, Вяцкі, Балгарскі і іншых»Хрестоматия по древней русской литературе / Сост. Н. К. Гудзий — : Просвещение, 1973. — С. 296., пазней, з пашырэннем меж дзяржавы, дадаліся «цар Казанскі, цар Астраханскі, цар Сібірскі», «і ўсяе Паўночнай краіны ўладар»Именной царский указ «О титулах царском и государевой печати», 1667. — цит. по Талина Г. В. Предисловие // Царская власть в XVII веке: титулование и положение // образовательный интернет-портал «Слово» (www.portal-slovo.ru) .

Па тытулатуры царству папярэднічала Вялікае Княства Маскоўскае, а пераемнікам была Расійская імперыяКультурология: Учебное пособие / Сост. и отв. ред. А. А. Радугин. — : Центр, 2001. — 304 с. — ISBN 5-88860-046-6 — Гл. 2. — § 1.: «С 1547 года, с венчания Ивана IV на царство, Русь стала называться Россией. Официальное название страны — Российское государство, Россия».Перевезенцев С., д.и.н. Первый царь // Сайт Всеукраинского общественного объединения «Единое Отечество» (www.otechestvo.org.ua), 31.1.07. : «16 января 1547 года великий князь Иван IV Васильевич принял царский титул, а Московское великое княжество превратилось в Российское царство».. У гістарыяграфіі ёсць традыцыя перыядызацыі рускай гісторыі, паводле якой узнікненне незалежнай рускай цэнтралізаванай дзяржавы адносяць да часоў уладарства вялікага князя маскоўскага Івана III. Ідэя кансалідацыі зямель старажытнай Кіеўскай дзяржавы, у тым ліку тых, што былі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага і , пад уладай маскоўскага ўладара прасочваюцца на працягу ўсёй гісторыі Маскоўскай дзяржавы і перанята Расійскай імперыяй.

Тэрыторыя Маскоўскай дзяржавы ў канцы XVI ст. складала каля 5,5 млн км² — на поўначы даходзіла да Баранцава і Белага мораў, на паўночным усходзе ўключала Урал, на паўночным захадзе межавала з Нарвегіяй, Швецыяй і Інфлянцкім ордэнам, на захадзе і паўднёвым захадзе — з Вялікім Княствам Літоўскім, на поўдні не мела акрэсленых меж. Насельніцтва каля 9—10 мільёнаў чалавек. Поруч з маскоўцамі ў дзяржаве жылі лапары, ханты, комі, удмурты, татары, марыйцы, чувашы, мардва, карэлы і іншыя. Падчас войнаў з Вялікім Княствам Літоўскім маскоўцы неаднойчы выводзілі ў палон значныя групы абывацеляў гэтай дзяржавы, у асноўным продкаў беларусаў. Палонныя з Вялікага княства Літоўскага зрабілі вялікі ўнёсак у развіццё рамяства і духоўнай культуры Маскоўскай дзяржавы.

Гісторыя Цэнтралізаваная руская дзяржава створаная вялікім князем маскоўскім Іванам III, які прыняў тытул «государя всея Руси», і распачатая ім барацьба за землі старажытнай Кіеўскай дзяржавы (Русі) вызначала гісторыю Усходняй Еўропы на працягу XV—XVIII стагоддзяў.

У 1547 годзе Іван IV каранаваўся як цар. У 1550-я гады ён далучыў Казанскае і Астраханскае ханствы, у залежнасць ад Масквы трапілі Вялікая Нагайская арда і Сібірскае ханства, пачалося засваенне маскавітамі Сібіры. Іван Грозны распачаў Інфлянцкую вайну (1558—1582), у выніку якой Масква страціла некаторыя паўноўчна-заходнія землі.

Пасля заняцця стальца Фёдарам Іванавічам (1584—1598), апошнім з дынастыі Рурыкавічаў, у Маскоўскай дзяржаве настаў так званы Смутны час. Адметнасцю ўладарства Барыса Гадунова (1598—1605), Ілжэдзмітрыя I (1606) і Васіля Шуйскага (1606—1612) былі вострыя сацыяльныя канфлікты і палітычная нестабільнасць. Вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1609—1618), мэтай якой было вяртанне Смаленска і іншых зямель і падтрымка прэтэндэнта на маскоўскі сталец Ілжэдзмітрыя I, з 1610 года вялася, каб забяспечыць маскоўскі сталец за абвешчаным царом Уладзіславам Вазам. У 1613 годзе на маскоўскі сталец абралі Міхаіла Фёдаравіча (1613—1645), першага ўладара з дынастыі Раманавых. Вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1632—1634 гадоў скончылася для Масквы няўдала.

3 пачаткам уладарства Аляксея Міхайлавіча (1645—1676) маскоўскі ўрад працягнуў курс на захоп сучасных беларускіх і ўкраінскіх зямель. Трынаццацігадовая вайны (1654—1667) мела для Вялікага княства Літоўскага катастрафічны характар і скончылася стратай Смаленшчыны, Севершчыны, а для Польшчы — левабярэжнай Украіны. Разам з тым яна выклікала ў Маскоўскай дзяржаве рэзкае пагаршэнне сацыяльна-эканамічнага становішча (сялянская вайна 1670—1671 гадоў на чале з Разіным, шматлікія паўстанні, у тым ліку ў Маскве).

Адметнасцю ўладарства Фёдара Аляксеевіча (1676—1682), Соф’і Аляксееўны (1682—1689), Івана V Аляксеевіча (1682—1696), Пятра I (1682—1725) было ўзмацненне намаганняў атрымаць выхад да Чорнага мора, спыніць агрэсіўную палітыку Крымскага ханства і Асманскай імперыі. Пасля сканчэння Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721), у выніку якой да Маскоўскай дзяржавы адышлі землі на Балтыйскім узбярэжжы, фактычна абвешчана Расійскай імперыі (1721).

22 кастрычніка 1721 года ў Пецярбургу ў Троіцкім саборы Пятру I паднесены тытул «імператар», прынята лічыць, што ў гэты дзень Маскоўскае «царства» афіцыйна ператварыліся ў Расійскую «імперыю» і пачаўся адлік новага, імперскага перыяду ў гісторыі дзяржавы.Агеева О. Г. Титул императора Петра I и понятие «империя» в России в первой четверти XVIII в. // Межславянские взаимоотношения и связи. — М., 1999. — С. 5.

Дзяржаўны і палітычны лад Дзяржаўна-палітычны лад Маскоўскай дзяржавы аформіўся да сярэдзіны XVI ст. Гэты была феадальная манархія з станавым прадстаўніцтвам. Вярхоўная заканадаўчая, судовая і выканаўчая ўлада належала цару; дарадчы, судовы і выканаўчы орган — баярская дума.

У сярэдзіне XVI—XVII стагоддзяў склікаліся станава-прадстаўнічыя Земскія саборы. Да 1550-х гадоў узніклі цэнтральныя органы дзяржаўнага кіравання — прыказы, у паветах () намеснікаў замянялі станавыя органы кіравання — губныя і земскія ізбы.

Фіксацыя прававы норм Маскоўкай дзяржавы адбылася ў Судзебніках 1497 і 1550 гадоў, Саборным улажэнні (1649).

Адукацыя і культура Першыя сярэднія школы адкрыліся ў XVII ст. у Маскве, у 1687 годзе заснавана першая вышэйшая навучальная установа — Славяна-грэка-лацінскай акадэміі.

Кнігадрук узнік у сярэдзіне XVI ст. у Маскве, 1-ю датаваную кнігу («Апостал») у 1564 годзе выдалі выхадцы з Вялікага княства Літоўскага І. Фёдараў і П. Мсціславец. Шырокае распаўсюджанне мелі хронікі («Ліцавы летапісны звод», Васкрасенскі летапіс, Ніканаўскі летапіс і інш.), ствараліся гістарычныя аповесці («Задоншчына», «Сказанне пра Мамаева пабоішча», творы А. Паліцына, І. Цімафеева і інш.), пашыраліся перакладныя творы («Александрыя», «Траянскае сказанне» і інш.). Сярод публіцыстаў XVI—XVII стагоддзяў вылучаюцца Ф. Карпаў, І. Перасветаў, Ермалай-Еразм, Авакум.

Гаспадарка Большасць насельніцтва складала сялянства. Да сярэдзіны XVII ст. завяршыўся працэс прававога афармлення прыгону. Буйнымі рамеснымі прадпрыемствамі былі Гарматны (з канца XV ст.) і Манетны (заснаваны ў 1534) двары ў Маскве. У канцы XVI ст. узніклі першыя мануфактуры (паперні), у XVII ст. працавалі Хамоўны (палатняны) двор у Маскве, жалезаапрацоўчыя заводы ў Кашыры і Туле, шкляны і парахавы заводы ў Маскве і іншыя.

Архітэктура Інтэнсіўна развівалася мураваная фартыфікацыя. У XVI ст. завяршылася ўзвядзенне крамлёў у Ніжнім Ноўгарадзе, Туле, Каломне, Зарайску, Смаленску, Серпухаве, пазней і ў іншых гарадах. Абарончае значэнне мелі Кірыла-Белазерскі, Салавецкі і іншыя манастыры.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі