Будынак чыгуначных кас — будынак у Мінску на Прывакзальнай плошчы, знаходзіцца па адрасе вул. Бабруйская, 4. Узведзены ў 1955 годзе па праекце архітэктараў Сяргея Баткоўскага і Натана Шпігельмана.
Архітэктура
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Мае сіметрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. У архітэктурным вырашэнні фасадаў выкарыстана ордарная пластыка. Вуглавыя часткі будынка з уваходамі на другі паверх вылучаны пілястрамі са стылізаванымі ляпнымі капітэлямі. Цэнтральная частка фасада з уваходам у касавую залу члянёна высокімі арачнымі праёмамі ў абрамленнях з замковым каменем. Міжаконныя прасценкі дэкарыраваны паўкалонамі з капітэлямі. Завершаны фасад антаблементам, карнізам з мадульёнамі. Па перыметры даху праходзіць балюстрадны парапет. Інтэр’еры ўпрыгожаны характэрным ляпным дэкорам.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Мінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Прывакзальная плошча (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 1955 годзе Катэгорыя:1955 год у Мінску Мінск Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Сяргея Баткоўскага Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Нуты Шпігельмана