Іосіф Іракліевіч Гусакоўскі (, вёска Вародзькава, Крычаўскі раён — ) — генерал арміі (1968), двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945).
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Беларус. Член КПСС з 1931. У Савецкай Арміі з 1928 г. Скончыў кавалерыйскую школу ў 1931, бронетанкавыя курсы ў 1932 г., сярэднюю школу (экстэрнам) у г. Майкоп у 1937 годзе. Служыў на камандных і штабных пасадах. Удзельнік ВАВ з чэрвеня 1941 г. Загадчык штаба танкавага палка, танкавай брыгады, а з верасня 1943 г. і да канца вайны камандаваў 44-й гвардзейскай танкавай брыгадай, адзначыўшыйся у Курскай бітве, пры вызваленні Украіны і Польшчы, узяцці Бермена. За ўмелае кіраўніцтва брыгадай (1-я гвардзейская танкавая армія, 1-й Украінскі фронт) у ходзе Львовска-Сандамірскай аперацыі, асабістую мужнасць, адвагу і гераізм гвардзейскаму палкоўніку Гусакоўскаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. За арганізацыю фарсіравання брыгадай (1-я гвардзейская танкавая армія, 1-ы Беларускі фронт) ракі Пеліца і ўдзел у авалоданні ў студзені 1945 г. г. Ловіг (Польшча) палкоўнік Гусакоўскі ўзнагароджан другім медалём «Залатая зорка».
У 1948 г. скончыў Ваенную акадэмію Генштаба, камандаваў танкавай дзівізіяй, аб'яднаннем, вайскамі Прыбалтыйскай ВА, быў загадчыкам галоўнага упраўлення кадраў МА СССР Генеральнай Арміі (1968). Пасля вайны камандаваў дывізіяй, бронетанкавымі і механізіраванымі вайскамі ваеннай акругі, у 1959 — 63 гг. камандуючы вайскамі Прыбалтыйскай ваеннай акругі.
Узнагароды Узнагароджаны 3 ардэнамі Леніна, 4 ардэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, 2 ардэнамі Чырвонай Зоркі, 2 мангольскімі ардэнамі, медалямі, замежнымі ардэнамі.
Ушанаванне памяці У 1955 годзе ў г. Магілёве ўстаноўлены бронзавы бюст .
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Двойчы Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Танкісты Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Удзельнікі Курскай бітвы Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Маскву Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Камандзіры брыгад у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Дэлегаты XX з’езда КПСС Катэгорыя:Дэлегаты XXII з’езда КПСС Катэгорыя:Дэлегаты XXIII з’езда КПСС Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Крычава