Данатас Банёніс (Баніёніс) (; ) — літоўскі акцёр, тэатральны рэжысёр. Народны артыст Літвы (1973), Народны артыст СССР (1974), лаўрэат Нацыянальнай прэміі Літвы ў галіне культуры і мастацтва (2013).
Біяграфія Нарадзіўся 28 красавіка 1924 года ў Коўні. Яго бацькі — людзі з творчым пачаткам, удзельнічалі ў рабочай самадзейнасці, добра спявалі.
Скончыў Першую рамесную школу Коўні па спецыяльнасці «Кераміст», падчас вучобы займаўся ў драматычным кружку.
У 1941 годзе пераехаў у Панявеж і быў прыняты ў трупу Драматычнага тэатра, які ўзначальваў рэжысёр Ю. Мільцініс. У 1944 годзе скончыў студыю пры Панявежскім тэатры.
Член КПСС з 1960 года. Член ЦК Камуністычнай партыі Літоўскай ССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання (1974—1979).
З 1980 года — галоўны рэжысёр, з 1984 года — дырэктар і мастацкі кіраўнік тэатра. У 1982—1984 гадах вучыўся ў Дзяржаўнай кансерваторыі Літоўскай ССР у Вільні.
Як акцёр у Панявежскім тэатры працаваў да 1 студзеня 2001 года, адкуль звольніўся з прычыны ўведзенай у Літве пенсійнай рэформы, паводле якой пенсіянеры, якія працягваюць працаваць, павінны або звольніцца з працы, або пазбавіцца пенсіі.
У ліпені 2014 года перажыў клінічную смерцьАктёр Донатас Банионис в реанимации . 2 верасня ў яго здарыўся інсульт, а 4 верасня 2014 года ў Вільні Банёніс сканаў. Пахаваны на Антокальскіх могілках.
Творчасць Драматычны акцёр, стварыў па-філасофску абагульненыя, псіхалагічна дакладныя вобразы: Тэсман («Геда Габлер» Г.Ібсена), Ломен («Смерць коміваяжора» А. Мілера), Эдгар («Танец смерці» А. Стрындберга), Брукас («Піюс не быў разумны» Ю.Грушаса). Сярод пастановак: «Амадэус» П. Шэфера, «Вечар» А.Дударава. З 1959 года здымаўся ў кіно: «Ніхто не хацеў паміраць», «Мёртвы сезон», «Гоя», «Уцёкі містэра Мак-Кінлі», «Салярыс».
Супрацоўніцтва са спецслужбамі Літоўскі цэнтр па даследаванні генацыда і супраціва жыхароў Літвы апублікаваў дакументы, у якіх гаворыцца, што Данатас Банёніс з 1970 года (магчыма раней) па 1974 год супрацоўнічаў з КДБ СССР, і працаваў пад псеўданімам «Бронюс». У 1970 годзе ездзіў ў ЗША, дзе ўсталяваў кантакты з літоўскай эміграцыяй і прадставіў КДБ характарыстыкі некаторых яе асоб. Паводле дакументаў, гэтая паездка агента «Бронюса» ў ЗША была карысная для ідэалагічнай работыВ списках агентов КГБ — фамилии Баниониса и Сондецкиса // DELFI.LT.
Фільмаграфія «Кароль Лір» (1970) — герцаг Олбенскі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Donatui Banioniui — 80
Катэгорыя:Постаці Панявежыскага драматычнага тэатра Юозаса Мільцініса Катэгорыя:Народныя артысты Літоўскай ССР Катэгорыя:Заслужаныя артысты Літоўскай ССР Катэгорыя:Выпускнікі Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Літоўскай ССР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Панявежыса Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Памерлі ад інсульту