Сігурд I Крыжак, (стар.-сканд. Sigurðr Jórsalafari; — ) — кароль Нарвегіі (1103—1130), з 1103 года ўладарыў разам з Эйстэйнам I Магнусанам, з 1123 года — аднаасобна.
Біяграфія Сын нарвежскага конунга Магнуса Галаногага. У 1098 годзе суправаджаў бацьку ў паходах да Аркнейскіх астравоў, Гебрыдаў і Ірландскага мора. У 1098 годзе абвешчаны ярлам Аркнейскім і каралём Мэна і астравоў.
Калі Магнуса Галаногага ў 1103 годзе забілі, Сігурд вярнуўся ў Нарвегію і разам з братам стаў конугам Нарвегіі.
У 1107 годзе Сігурд адправіўся ў крыжовы паход, падтрымаць крыжацкае Іерусалімскае каралеўства. Ваяваў у Лісабоне, на шматлікіх астравах Міжземнамор’я, у Палесціне, наведаў караля Палерма, Іерусалім, Канстанцінопаль.
У 1110 годзе Сігурд разам з Балдуінам I Іерусалімскім захапілі прыбярэжны горад Сідон. У 1111 годзе Сігурд вяртаецца ў Нарвегію і пераносіць сталіцу ў Конгхеле (цяпер шведскі Кунгэльв), будуе там замак, у якім захоўваў часціцу Жыватворнага Крыжа, атрыманаю ад Балдуіна I Іерусалімскага.
У 1123 годзе Сігурд накіроўвае крыжакоў у Смоланд супраць язычнікаў.
Падчас уладарства Сігурда ў Нарвегіі ўведзена царкоўная дзесяціна, заснавана епархія Ставангера.
У 1130 годзе Сігурд памірае ад чумы, яго хаваюць у царкве Халвардскірхен у Осла.
Сям’я Сігурд быў жанаты з дачкой вялікага князя кіеўскага Мсціслава Уладзіміравіча — Мальфрыдай Мсціслаўнай. У шлюбе не было сыноў, толькі дачка — Крысціна Сігурдсдотэр, што стала прычынай барацьбы за ўладу пасля смерці Сігурда і грамадзянскай вайны, якая доўжылася 90 гадоў. Змагаліся дзве асноўныя партыі — Баглеры і Біркебейнеры.
Вобраз у культуры У 1225 годзе Сноры Стурлусан напісаў сагу пра Сігурда і яго братоў у зборы каралеўскіх саг «Кола Зямное».
У XIX стагоддзі Б’ёрнст’ернэ Марцінус Б’ёрнсан напісаў гістарычную сагу-драму, заснаваную на жыцці караля Сігурда — «Сігурд Крыжак» (Sigurd Jorsalafar), яе паставілі ў 1899 годзе на адкрыцці Нацыянальнага тэатра ў Осла.
«Сігурд Крыжак» — аркестравая сюіта Эдварда Грыга, напісаная ў 1872 годзе (другая рэдакцыя — у 1892 годзе) як музычнае суправаджэнне да аднайменнай драмы Б’ёрнсана, з якім Грыг сябраваў. Твор упершыню сыграны ў Хрысціяніі 10 красавіка 1872 года, а ў Осла прэм’ера адбылася 5 лістапада 1892 года.
Гл. таксама Уладанні Нарвегіі Нарвежскі крыжовы паход
Крыніцы
Катэгорыя:Каралі вострава Мэн Катэгорыя:Ярлы аркнейскія Катэгорыя:Удзельнікі Першага крыжовага паходу Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя Катэгорыя:Хорфагеры