Іо́сіф Ма́ркавіч Максіме́ня (, Старына,  — ) — Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія Працаваў у сельскай гаспадарцы. З 1934 па 1937 г. служыў у Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў у родным калгасе.

У канцы 1939 г. Быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію і накіраваны на Карэльскі перашыек. 5 сакавіка 1940 г. у баі за авалоданне вышынёй «Эйрапя», якая кантралявала ўсю мясцовасць, І. М. Максіменя пад моцным кулямётным і артылерыйскім агнём прабіўся на вышыню, закідаў гранатамі варожы дот, узняў сцяг свайго палка і да падыходу падмацавання паўтары гадзіны вёў няроўны бой. 7 сакавіка 1940 г. кулямётчык І. М. Максіменя сярод першых фарсіраваў раку Вуоксу, замацаваўся на супрацьлеглым беразе і забяспечыў паспяховую пераправу батальёна, які паспешна разгарнуў далейшае наступленне.

7 красавіка 1940 года за праяўленыя мужнасць, адвагу і бясстрашша ў барацьбе з белафінамі Іосіфу Маркавічу Максіменю было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У час Вялікай Айчыннай вайны І. М. Максіменя змагаўся з нацыстамі ў партызанскай брыгадзе імя У. І. Леніна. Пасля вайны працаваў старшынёй калгаса, у Орлікаўскім лясніцтве.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1952 гг.

Літаратура

Памяць: Капыльскі раён. — Мн.: Бел.навука, 2001. — с.301.

Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання