Андрэй Рыгоравіч Це́лешаў (, вёска Калясянка, , Магілёўская вобласць — ) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У Чырвонай Арміі з 1932 года. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939-40 гадоў, камандзір матарызаванай роты разведвальнага батальёна 150-й стралковай дывізіі. А. Р. Целешаў вызначыўся ў час разведкі боем агнявой сістэмы праціўніка на мысе Патаніелі. У ноч на 14. 02. 1940 года пад агнём праціўніка байцы роты падышлі да драцяной загароды, зрабілі праход і пачалі атаку. Цяжкапаранены А. Р. Целешаў кіраваў боем. Загінуў у гэтым баі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 7. 04. 1940 года.
Літаратура
Их именами названы…: Энцикл. справочник. Мн., 1987. — С. 594—595.
Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях савецка-фінляндскай вайны Катэгорыя:Старшыя лейтэнанты СССР